Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі «Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна» Мікалая Півавара


Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Півавар падрыхтаваў унікальнае выданне – своеасаблівы даведнік з інфармацыяй пра аб’екты прыроднага, эканамічнага, канфесійнага жыцця, гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці краю.


Аўтар адзначыў, што матэрыял для кнігі ён пачаў збіраць яшчэ падчас першых экскурсій, але сур’ёзная праца была наладжана ў 2014 годзе,у 2024 годзе быў выдадзены «Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна». Вялікую карысць выдання Мікалай Півавар бачыць у ілюстрацыях – амаль 1000 фотаздымкаў. Такім чынам, кніга не проста расказвае пра гісторыю нашага краю, а набывае вялікую карысць для экалагічнага, прамысловага, гастранамічнага, рамесніцкага, аздараўленчага, пазнавальнага і іншых відаў турызму.


Мікалай Півавар расказаў зацікаўленым пра асаблівасці краязнаўчых помнікаў і ландшафтнага турызму. Акрамя таго, аўтар кнігі падзяліўся ідэямі для далейшага даследавання ў галіне краязнаўства Віцебскага раёна.


Прэзентацыя кнігі была арыентавана на атрыманне зваротнай сувязі, бо ўсе зацікаўленыя могуць дапамагчы ў зборы інфармацыі для новых выданняў і адкрыцці Віцебшчыны.

Караліна Велічка, фота Марцінкевіча Міхаіла.


Следующая новость
ДТП в Глубокском районе: два человека доставлены в больницу, один погиб