Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна праводзіць абласны марафон «Размаўляй і натхняй»

 

На працягу тыдня ў бібліятэках рэгіёна будуць ладзіцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове: акцыі, конкурсы, віктарыны, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурна-музычныя вечарыны, якія зацікавяць карыстальнікаў і дазволяць адчуць асалоду ад зносін на роднай мове. Праграма марафона ўключае каля 240  мерапрыемстваў і больш за 190 выстаў.

А таксама бібліятэкі ўсіх раёнаў прымуць удзел у акцыі  #Віцебскіслоўнік! Для гэтага будуць абраныя адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаныя з канкрэтным раёнам або горадам, словы-брэнды, якія характарызуюць пэўную мясцовасць. Кожны дзень на працягу тыдня ў акаўнце @vitsebski_slounik у Instagram будзем разам знаёміцца з раёнамі Віцебскай вобласці пры дапамозе слоў – беларускіх, непаўторных, квяцістых, родных, якія з любоўю падабраныя і праілюстраваныя раённымі бібліятэкамі ў рамках акцыі #Віцебскіслоўнік.


Следующая новость
В Витебске подведены итоги 107-го Витебского открытого шахматного темпо-турнира, посвященного памяти Петра Машерова