Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Абласны этап конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” стартуе 1 сакавіка

Міністэрствы інфармацыі і адукацыі, "Сталічнае тэлебачанне" і Саюз пісьменнікаў Беларусі аб’явілі рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". Да ўдзелу запрашаюцца вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Мэта – павышэнне цікавасці да чытання, выхаванне на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, пошук і падтрымка таленавітай моладзі. Дэвіз конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!".

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы: з 1 па 31 сакавіка 2017 г. – школьны, колькасць удзельнікаў не абмежаваная; з 1 па 30 красавіка – раённы, з 1 па 31 мая – абласны (мінскі гарадскі). Заключны рэспубліканскі этап адбудзецца напярэдадні або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы гэтага свята. У журы – дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Выбар тэксту, глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора, артыстызм выканання, будуць ацэньвацца ў балах.

Удзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў і пераможцаў трох ступеней. А лепшыя з лепшых – пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня".

ПАЛАЖЭННЕ конкурса>>>


Следующая новость
Космические фантазии и весна на голове. Конкурс профмастерства парикмахеров провели в Витебской области (+ФОТО)