Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Лукашэнка: беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй

Дзякуючы багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп" 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта цырымонія - уручэння ўнікальнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" - ужо даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны. "Як я ўжо казаў моладзі, традыцыі - аснова нашай дзяржаўнасці. У іх наша сіла і наша будучыня, якая немагчыма без вопыту і сувязі пакаленняў", - сказаў Прэзідэнт. Менавіта на гэтым, паводле яго слоў, будуецца дзяржаўнасць. "І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гісторыі дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвяковай культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў, - заявіў беларускі лідар. - Дзякуючы такой багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй".

Фото БелТА. 


Следующая новость
В Витебске завершены работы по укреплению конструкций в многоэтажном доме на проспекте Победы