Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Настаўнік геаграфіі з Пастаў атрымаў на рэспубліканскім конкурсе Гран-пры за краязнаўчую дзейнасць

У Паставах на слыху навіна: настаўнік геаграфіі з гімназіі Ігар Пракаповіч атрымаў па выніках рэспубліканскага конкурсу Гран-пры за краязнаўчую дзейнасць. Заслужана, бо аднавіў звесткі пра безліч падзей і фактаў з гісторыі краю, пазнаёміў яго жыхароў са знакамітымі землякамі, якія пакінулі след у эканоміцы і культуры. На яго рахунку каля 30 выданняў, прысвечаных Пастаўшчыне, больш чым 100 артыкулаў па краязнаўстве.

Ігар Міхайлавіч – член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, лаўрэат літаратурных прэмій часопіса «Маладосць» і імя Уладзіміра Караткевіч.

Гран-пры Ігару Міхайлавічу, адзначыў старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, які быў адным з арганізатараў рэспубліканскага форуму, прысудзілі ў сукупнасці за актыўную краязнаўчую дзейнасць і вялікі ўклад у гэту справу.

Акрамя таго, Ігар Пракаповіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і сертыфікатам на права бясплатнага выхаду ў свет у адным з дзяржаўных выдавецтваў новай кнігі краязнаўчай тэматыкі.

А ён мае чым зацікавіць чытачоў. Падрыхтаваў некалькі кніг, прысвечаных мястэчкам Пастаўшчыны і пастаўскай галіне славутага роду Друцкіх-Любецкіх, шэраг іншых даследчых работ.

Фота з адкрытых крыніц.


Следующая новость
ВОЗ высоко оценила работу витебских медиков