Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Назначаны новы старшыня Браслаўскага райвыканкама

Дэпутаты Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 30 студзеня зацвердзілі назначэнне старшынёй мясцовага райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага. Прадставіць новага кіраўніка народным выбраннікам і актыву раёна прыехалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, яго намеснік Алег Мацкевіч і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Севярын, які расказаў прысутным асноўныя этапы біяграфіі Уладзіміра Дранеўскага, ахарактарызаваў яго як здольнага арганізатара, патрабавальнага кіраўніка, працаздольнага і адказнага чалавека. Пад яго кіраўніцтвам калектыў унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чашніцкага раёна дабіўся высокіх паказчыкаў. Таму ў аблвыканкаме спадзяюцца, што Уладзімір Аляксандравіч зможа і на пасадзе старшыні Браслаўскага райвыканкама выкарыстаць свае веды і вопыт для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Уладзімір Дранеўскі заверыў, што будзе будаваць работу так, каб у сельскай гаспадарцы раён нарошчваў аб’ёмы вытворчасці малака і мяса, паспяхова падрыхтаваўся да веснавой сяўбы, забяспечваў далейшае развіццё прамысловасці, змяншаў склад­скія запасы прадукцыі, укараняў новыя тэхналогіі, у прыватным сектары гарантаваў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, фермераў і гаспадароў. У цэнтры ўвагі будзе заставацца чалавек, яго дабрабыт, спакойнае і якаснае жыццё.

Дружнымі апладысментамі прысутныя віншавалі з назначэннем новага старшыню райвыканкама. Добрыя пажаданні выказалі яму старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская.

Падзяку аблвыканкама і Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна атрымаў былы яго кіраўнік Сяргей Шматаў.

Фота Тамары Пашкевіч


Следующая новость
Конкурсанты от Витебской области примут участие в новом телепроекте "Я могу!"