Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам жніва ў Віцебскай вобласці

Шаркаўшчынскія аграрыі сустрэлі Ігара Сергяенку на палетках КУВСП імя Маркава. Чатыры зернеўборачныя камбайны абмалочвалі 40-гектарнае поле з азімай пшаніцай у аддзяленні «Рассвет». Своечасовы адвоз зерня ад камбайнаў ажыццяўлялі два трактары і адзін аўтамабіль, побач стаяла пажарная аўтацыстэрна. Ігар Сергяенка пацікавіўся станам тэхнікі, яе магчымымі паломкамі, месцаразмяшчэннем камбайнаў у начны час, харчаваннем механізатараў. Акрамя пытанняў правядзення жніва разглядаліся некаторыя моманты па будаўніцтве сучаснай малочнатаварнай фермы. Праблема гэта для сельгаспрадпрыемства надзвычай актуальная, бо асноўная колькасць жывёлагадоўчых памяшканняў у гаспадарцы была ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ ў 1960-х гадах. Закраналіся некаторыя моманты далейшай газіфікацыі аграгарадка Радзюкі.


Ва ўрочышчы Будаўскі паварот уборку азімай пшаніцы вялі аграрыі ААТ «Жвіранка». У полі працавалі сем камбайнаў, за кожным з якіх для адвозу зерня замацавана транспартная адзінка. На 70-гектарным палетку сёлета вырасла выдатная пшаніца. Зерневая культура тут дала звыш 35 цэнтнераў на круг.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў уласна ўпэўніўся, што затрымак ва ўборцы зерневых у гаспадарцы няма, усе службы працуюць зладжана і эфектыўна. Кіраўніцтва, спецыялісты сярэдняга звяна, механізатары сумленна адносяцца да сваёй работы, ад якой залежыць харчовая бяспека краіны.


Дарэчы, на жніўным палетку працаваў адзін з вопытных механізатараў Сяргей Курэц на камбайне «Палессе» КЗС-10, які эксплуатуецца ўжо 18 год. Ігар Сергяенка скарыстаў магчымасць і разам з камбайнерам праехаў у кабіне. Ён падкрэсліў, што айчынная тэхніка ва ўмелых механізатарскіх руках ні ў чым не саступае замежнай, а нават і пераўзыходзіць яе.

Па стане на 24 ліпеня ў гаспадарках Шаркаўшчынскага раёна зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 3315 гектараў, што складае 25 працэнтаў ад запланаванага. Намалочана 6113 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 18, 4 цэнтнера з гектара. Надвор’е спрыяе мясцовым аграрыям, тэмпы ўборачнай кампаніі з кожным днём павялічваюцца.

Фота Сяргей РАЙЧОНАК


Следующая новость
В День пожарной службы Беларуси в Витебске молодые спасатели примут присягу