Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Мікалай Шарснёў і Уладзімір Цярэнцьеў павіншавалі католікаў са святам Божага Нараджэння

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня.
Адно з галоўных свят вернікаў Раство Хрыстова сагравае сэрцы людзей промнямі цёплых пачуццяў. Гэты ўрачысты час умацоўвае веру ў дабро, напаўняе нас духоўнымі сіламі, яднае сем'і. Свята дае пачатак новаму жыццю, нагадвае пра адказнасць за мір і згоду паміж людзьмі. Яно вяртае нас да вытокаў спрадвечных каштоўнасцей, да ідэалаў маралі і міласэрнасці.
Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае вашым добрым справам і распачынанням, вучыць адданасці роднай зямлі.
У святочныя дні, прасякнутыя зместам простай евангельскай гісторыі, якая адбывалася больш за дзве тысячы год таму ў Віфлееме, мы будуем планы на будучыню, адкрываем сэрцы для блізкіх людзей.
Няхай здзяйсняюцца вашы жаданні, а ў сем’ях пануюць любоў і спагада! Жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у справах!
Радасных калядных свят!

З павагай Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў


Следующая новость
В Полоцке подвели итоги открытого конкурса любительских фильмов «Я снимаю кино»