Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Мікалай Шарснёў і Уладзімір Цярэнцьеў віншуюць хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншуем  усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Гэтая ўрачыстасць напаўняе сэрцы вернікаў радасцю і дабрынёй, звяртае да вечных духоўных каштоўнасцей: любові да бліжняга, міласэрнасці, узаемнага прабачэння і павагі адзін да аднаго. Святло Бэтлеемскай зоркі, якое сімвалізуе пачатак новага жыцця, абуджае самыя цёплыя пачуцці і намеры. Глыбокі сэнс калядных дзён усё ярчэй адкрываецца для грамадства, нагадваючы пра адказнасць за мір і свой родны край. Няхай светлае Божае Нараджэнне ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і згоды ў кожнай сям’і!

З Раством Хрыстовым!

З павагай 

Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Следующая новость
"Энергокомплект" подарил Богушевскому дому-интернату сертификат на 25 тыс. рублей