Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Браслаўскія азёры папоўніліся 1,5 млн малькоў шчупака

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» правёў веснавое зарыбленне шэрагу вадаёмаў, якія перададзены яму ў карыстанне. У прыватнасці, амаль паўтара мільёна малькоў шчупака пад наглядам дзвюх інспекцый – міжраённай па ахове жывёльнага і расліннага свету і прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, – а таксама прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі выпушчаны ў азёры Войса, Недрава, Абаб’е, Богінскае, Загорнае, Астравіта, Плуцянок.

chuka

Як расказвае малодшы навуковы супрацоўнік нацпарку Яўген Кардэль, практычна ўвесь пасадачны матэрыял, у чатыры разы большы па колькасці ў параўнанні з мінулагоднім, вырашчаны ўласнымі сіламі. Гэта стала магчымым пасля рэканструкцыі гадавальніка «Мякяны», у выніку якой істотна павялічаны плошчы нераставых сажалак.

Яшчэ 285 тысяч малькоў шчупака нацпарк закупіў у ААТ «Рыбгас «Волма» і «Тэрра Фіш». Імі зарыбілі возера Дрывяты.

Але, сцвярджае Яўген Кардэль, план выкананы не ў поўным аб’ёме з-за неспрыяльнага надвор’я. Таму работа будзе працягвацца. У планах — далейшае зарыбленне азёр Дрывяты і Войса, іншых вадаёмаў раёна.

Акрамя аматарскага рыбалоўства на азёрах, установа прапануе гарантаваную рыбалку на гадавальніку «Мякяны», дзе адна з сажалак багатая на адборнага карпа і белага амура. Неўзабаве будзе адкрыта яшчэ адна, у якую запусцілі 500 кг карпа і каля тоны сярэбранага карася і белага амура.


Следующая новость
Курильщиков в Витебской области становится меньше, отмечают медики