Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

100 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік, публіцыст Васіль Праскураў

Праскураў Васіль Фёдаравіч (1926–1987), беларускі пісьменнік, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага, нарадзіўся ў в. Негаціна Дубровенскага раёна.

Ён быў самым меншым і адзіным сынам у бацькоў, перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У перыяд фашысцкай акупацыі жыў разам з маці, бабуляй і сёстрамі ў роднай вёсцы. Бацька памёр у пачатку вайны. Сям'і давялося зведаць і голад, і холад.

У 1945 годзе В.Ф. Праскураў быў прызваны ў Савецкую Армію. Калі ў 1950 годзе вярнуўся дамоў, маці і бабуля да таго часу памерлі, сёстры выйшлі замуж і раз'ехаліся. Па просьбе старэйшай сястры Ганны, якая жыла разам з сям'ёй у Ганцавічах і працавала настаўніцай, пераехаў да яе. Уладкаваўся на работу. У Ганцавічах скончыў сярэднюю школу рабочай моладзі, экстэрнам — Брэсцкую гандлёва-кааперацыйную школу. Там  знайшоў сваё сямейнае шчасце, разам з жонкай выхавалі чатырох дачок.

В.Ф.Праскураў вельмі жадаў стаць журналістам і ў 1958 годзе ўладкаваўся на работу літсупрацоўнікам у Ганцавіцкую раённую газету «Сялянская праўда», паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, якое і закончыў.

У 1966 годзе быў прызначаны на пасаду рэдактара Ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе» (дарэчы, задумка даць такую назву газеце належыць самому Васілю Фёдаравічу). Больш за дваццаць гадоў рэдагаваў гэтае рэгіянальнае выданне. За плённую працу на ніве журналістыкі ўзнагароджаны чатырма медалямі СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Побач з клапатлівай рэдактарскай пасадай шмат пісаў, упадабаў адзін з самых прэстыжных газетных жанраў — нарыс і пісаў аб людзях Палесся. Заслужыў славу сапраўднага майстра слова, знаўцы чалавечых душ.

Адзін за адным выходзілі зборнікі: «Святая сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі», «Пакажы чалавеку дарогу», «Пакланіся зямлі-карміцельцы», «Чорны хлеб». Апошні зборнік пісьменніка «Наўсцяж вясковай вуліцы» выйшаў пасля яго смерці, у 1995 годзе.

На доме, дзе ён жыў, і на будынку рэдакцыі ў яго гонар устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імя носяць цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца, на якой ён жыў.


Следующая новость
Белстат: средняя зарплата в Беларуси в июле составила 3172 рубля