Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

100 гадоў яшчэ не старасць, або Сакрэт даўгалецця жыхаркі Браслаўскага раёна Ніны Космач

Можна толькі марыць, каб дажыць да 100 гадоў і ў такім паважаным узросце не быць у цяжар блізкім. Наадварот, яшчэ дапамагаць дачцэ па хатніх справах: пакарміць курэй, параіць, што і як лепш пасадзіць у агародзе, памыць посуд, а спатрэбіцца — і згатаваць абед.

– Адна бяда, – казала Ніна Космач, — губляю слых ды рукі баляць па начах.

Рукі ў Ніны Пятроўны напрацаваныя. Асірацела рана. На яе дзявочых плячах засталіся дзве сястры і брат. Батрачыла ў паноў, потым працавала ў калгасе «Чырвоны прамень» у Мядзельскім раёне Міншчыны, заслужыла званне «Ганаровай калгасніцы». Адпаведная шыльдачка была прымацавана на яе хаце.

Замуж выйшла за такога ж простага хлопца. Праўда, рана аўдавела, не мела яшчэ і 40 гадоў. І засталася адна з трыма сваімі дзецьмі. Узнімала на ногі, вучыла, потым гадавала ўнукаў.

– Іх у мамы шэсць, а таксама дзесяць праўнукаў, ёсць ужо і прапраўнучка. Няньчыла, бадай, усіх, – расказваў сын Ніны Пятроўны Мікалай. На юбілей маці прыехаў з Літвы з жонкай. Шкадаваў, што зрабіць гэтага не змаглі дочкі. Адна жыве ў Каўнасе, другая – у Германіі, перашкодай сталі каранцінныя меры з-за каранавіруса. З бацькамі прыслалі віншаванне і падзяку.

– І мой сын Валерый жыў з бабуляй аж да прызыву ў армію.   У тры гады мама забрала яго да сябе ў вёску, як казала, падгадаваць. Так у яе і скончыў школу, – дадала дачка Зінаіда.

Менавіта яна першай тра-піла на Браслаўшыну пасля заканчэння тэхнікума. У калгасе імя Леніна працавала бухгалтарам. Пагасціць, паглядзець на месца, дзе жыве сястра, прыехалі Вера і Мікалай.

– Нам вельмі спадабаўся край, багаты на лясы і азёры, – успамінаў Мікалай. – Так адзін за адным і пераехалі на Браслаўшчыну. Мама купіла дом у Лунях, на працу ўладкавалася   спачатку ў калгас, а пазней у   Слабодкаўскую СШ.

– А да мяне ў горад пераехала 19 гадоў таму, – удакладніла Зінаіда. – Трэба было гадаваць праўнука Дзяніску. Справа ў тым, што ў водпуску па доглядзе за дзіцяці ніхто з нас не засіжваўся. Выходзілі на працу, а нянькай і гаспадыняй у доме заставалася мама.

І сёння Вера, Мікалай і Зінаіда для яе дзеці, хоць самі ўжо пенсіянеры. Кожнаму яна гатова дапамагчы, падтрымаць, узяць на сябе частку іх турбот.

– Не паспеў я ранкам па-чысціць зубы, а мой ложак ужо прыбраны, – з цеплынёй гаварыў Мікалай. – Заходжу ў пакой, а мама гладзіць рукой па коўдры, нібы мяне лашчыць. Зашчымела сэрца. Мама ёсць мама, самы дарагі нам чалавек.

Але Ніну Пятроўну любяць і паважаюць не толькі блізкія. З векавым юбілеем яе віншавалі жыхары вуліцы. Купілі падарунак, нажадалі столькі здароўя, што дажыць ёй патрэбна мінімум да 125 гадоў – тэрмін, да якога сапраўдны яе новы пашпарт. Без акуляраў цвёрдай рукой яна вывела свой подпіс на бланках, падзякавала за новы дакумент. А ёй ад імя ўсіх браслаўчан падзякавала за сумленнае жыццё і самаадданую працу намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Алена Бабінская.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Следующая новость
В Еремеевщине Дубровенского района с размахом отпраздновали окончание уборочной