Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

750 чалавек звярнуліся па дапамогу ў Пастаўскі ТЦСАН у першым паўгоддзі

У першым паўгоддзі па дапамогу ў Пастаўскі ТЦСАН звярнуліся 750 чалавек, якім было аказана 4658 разавых паслуг.

Пералік паслуг, якія аказвае аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАНа непрацаздольным грама-дзянам, даволі вялікі. Адна з самых запатрабаваных — дастаўка прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці і лекавых сродкаў. Пастаянным попытам карыстаюцца ўборка жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, работы на агародзе…

–  Іх аказваем выключна па сацыяльных расцэнках, – гаворыць загадчыца аддзялення Іна Ягела. – Напрыклад, у нас даступныя цэны на сацыяльнае таксі. Яно давязе па любым адрасе не толькі ў горадзе і раёне, але і за яго межамі. 1 рубель за гадзіну каштуюць паслугі сядзелкі для грамадзян, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання. Магчыма наняць і няню сем’ям, дзе выхоўваюцца двайняты, трайняты або дзеці-інваліды. Па-ранейшаму дадому да заказчыка выязджае цырульнік. Штомесяц ажыццяўляецца выезд мабільных брыгад у сельскія населеныя пункты. Работнікі ТЦСАНа дапамогуць апрацаваць прысядзібны ўчастак, скосяць траву трымерам,  распілуюць, пасякуць і складуць дровы, правядуць рамонтна-будаўнічыя работы. Асаблівую ўвагу надаём паслузе па доглядзе могілак. Пажылым людзям і інвалідам часам нестае для гэтага сіл і магчымасцей.

Фота з адкрытых крыніц.

 

 

 


Следующая новость
Единая онлайн-платформа для школьников появится в национальном сегменте интернета к концу года