Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Якія прапановы падтрымалі удзельнікі грамадскага абмеркавання законапраекту аб адміністрацыйнай адказнасці

Меркаванні людзей будуць улічаны пры распрацоўцы законапраекта аб унясенні змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і адпаведны працэсуальна-выканаўчы дакумент.

cba23eabf58828fa759192ec4d43e745

У Міністэрстве ўнутраных спраў падведзены вынікі грамадскага абмеркавання пытанняў лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства. Дадзеную ініцыятыву прапанавалі члены грамадскага савета пры МУС, і яе падтрымала кіраўніцтва ведамства. Заўвагі можна было пакідаць на афіцыйнай старонцы структуры ў інтэрнэце (http://mvd.gov.by/), дасылаць у электронным або пісьмовым выглядзе. Акрамя таго, на сайце арганізавалі апытанне сярод наведвальнікаў. Як і чакалася, узнятая тэма атрымала шырокі рэзананс.

— Для аналізу інфармацыі была створана рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка міністра Аляксандра Кобрусева, — расказаў начальнік аддзялення грамадскіх сувязей і інфармацыі УУС аблвыканкама Андрэй Семяніхін. — Разам з каментарамі і ацэнкамі прапаноў, якія вынеслі на грамадскае абмеркаванне, грамадзяне агучвалі ўласныя ініцыятывы. Напрыклад, многія з іх тычыліся рэгулявання абароту насваю. У сувязі з гэтым МУС ужо сфармулявала папраўкі ў заканадаўства аб увядзенні адказнасці за захоўванне, ужыванне, перамяшчэнне і рэалізацыю некурыльных тытунёвых сумесяў.

Таксама прапануецца ўпарадкаваць тэрміны накладання адміністрацыйнага спагнання, змякчыць падыходы да вызначэння дробнага хуліганства, прадугледзець магчымасць вынясення вуснага папярэджання без пачатку адміністрацыйнага працэсу: пры адсутнасці ў вадзіцеляў пры сабе дакументаў, прадугледжаных правіламі, здзяйсненні пешаходамі шэрагу парушэнняў і г. д.

Удзел у галасаванні прыняла каля 60 тыс. чалавек. Адзінадушную падтрымку рэспандэнтаў атрымала прапанова не прыцягваць да адказнасці аўтаўладальнікаў за кіраванне транспартам без вадзіцельскага пасведчання (калі яно маецца, але забыта дома). Выступілі апытаныя і за больш памяркоўнае стаўленне да грамадзян, якія знаходзяцца ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Станоўча ацэнены ініцыятывы па павелічэнні з 400 еўра да 2 тысяч памеру нанесенай у выніку ДТЗ шкоды, калі ўдзельнікі здарэння маюць права не паведамляць пра яго ў ДАІ. Ажыўленую палеміку выклікалі тэмы змякчэння пакарання за пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы, знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без флікера і перавышэнне хуткасці да 20 км/ч.

Прапановы па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў, дзе распрацоўваецца законапраект, — удакладніў Андрэй Семяніхін. Пасля разгляду і ўзгаднення з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі выніковы дакумент будзе накіраваны ў парламент.


Следующая новость
Немецкий медальон времен Второй мировой обнаружили у латыша-нелегала на латвийско-белорусской границе