Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Байцы студатрада «Маладзёжны» дапамагаюць на вытворчасці ААТ «Паставымэбля»

Кожнае лета калектыў ААТ «Паставымэбля» прымае на работу студатрадаўцаў. Моладзі тут рады, бо ліпень – жнівень гарачыя не толькі ад сонца, але і ад колькасці заказаў на пастаўку мэблі для навучальных устаноў.

- Усе іх трэба выканаць у тэрмін, – гаворыць начальнік вытворчасці Дзмітрый Казлоў. – І дапамога студэнцкіх атрадаў у гэты час вельмі дарэчы. Моладзь выконвае не вельмі складаныя, але патрэбныя аперацыі. Хлопцы займаюцца ўпакоўкай мэблі, дзяўчаты працуюць з металакаркасам. Супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае.

Зараз на прадпрыемстве шчыруе атрад «Маладзёжны» імя Героя Савецкага Саюза Васілія Сідарэнкі. Анастасія Лапушынская, Лізавета Куляшова сёлета скончылі школу, рыхтуюцца да наступнай ступені навучання. Не першы год у скла­дзе атрада студэнтка 3-га курса ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай Юлія Бялусь. Памочнікамі рабочых працуюць і два навучэнцы пастаўскага каледжа: Арцём Альхімовіч і Сяргей Гяйбовіч. Калектыў задаволены дапамогай маладых людзей.

Акрамя ААТ «Паставы­мэбля», на Пастаўшчыне сельска­гаспа­дарчыя, вытвор­чыя, бу­даўнічыя і экалагічныя атрады прымаюць ААТ «Хацілы-Агра», «Навасёлкі-Лучай»,«Сцяг Пе­рамогі Агра», лясгас, прадпрыемства «Рассвет Поставский».

Фота postawy.by


Следующая новость
МТС предоставил возможность подключать 5 ГБ интернет-трафика в роуминге