Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

«Браслаўскія зарніцы – 2023» стартавалі ў Браславе

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2023» стартавала сёння ў Браславе.

Падчас свята пройдуць шматлікія конкурсы, творчыя спаборніцтвы і паказы прафесійных і самадзейных артыстаў. На два дні горад стане вялікай пляцоўкай, дзе кожны знойдзе занятак па душы.

Фестываль адкрыўся персанальнай выставай ”Крылатыя фарбы Браслаўшчыны” ксяндза з Друі Сяргея Сурыновіча. Святар рознабакова таленавіты чалавек, піша вершы, карціны, праводзіць міжнародныя плэнеры мастакоў. “Зарніцы” далі магчымасць пазнаёміцца з яго новымі работамі шырокаму колу гледачоў.

Развіццё і папулярызацыя вакальна-харавога мастацтва было і застаецца нязменным накірункам фестывалю. З 2012 года неад’емнай часткай яго стаў абласны конкурс “Браслаўская харавая асамблея”. Сёлета ў ёй прымуць удзел больш за дваццаць дзіцячых і дарослых калектываў. Адзін за другім яны выходзілі на сцэну, прадстаўлялі розныя па жанру і характару музычныя творы, здзіўлялі слухачоў майстэрствам іх выканання.

Фота аўтара.


Следующая новость
Маркевич: работники культуры подтверждают, что энергия, бодрость, красота присущи любому возрасту