Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна наведала латвійскі горад Дагда, каб падтрымаць мясцовыя рэлігійныя канфесіі

Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна ўдзельнічала ў традыцыйным дабрачынным мерапрыемстве, якое штогод праходзіць у латвійскім горадзе Дагда.

Яно збірае нераўнадушных людзей з розных краін, якія гатовы маральна і матэрыяльна падтрымаць мясцовыя рэлігійныя канфесіі. Верацярпімасць жыхароў Дагдскага краю блізкая і зразумелая беларусам, бо ў іх спакон веку не было варожасці паміж рэлігійнымі плынямі.

Сёлета на «Малітоўным сняданку Адвэнта» ўвагу прысутных звярнулі на прыналежнасць да роду і месца, куды цягнуцца душа і ўспаміны, на важнасць умацавання сям’і і захавання духоўных каштоўнасцей. Святар праваслаўнай царквы дзякаваў за мінулагоднюю падтрымку іх прыходу: сабраныя на той сустрэчы грошы паклалі пачатак узвядзенню храма. Сёлета прысутныя вырашылі падтрымаць прыход стараверскай царквы.

Геаграфічнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Верхнядзвіншчыны з шырокімі магчымасцямі для развіцця міжнародных зносін заўсёды прываблівала замежных партнёраў. У ліку першых раён увайшоў у Еўрарэгіён «Азёрны край» – грамадскую арганізацыю трансгранічнага супрацоўніцтва – і год ад года пашырае кола кантактаў. Дзякуючы ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву рэалізаваны шэраг сумесных ініцыятыў, якія садзейнічалі ўмацаванню дружбы паміж краінамі і народамі, спрыялі развіццю адносін у розных сферах дзейнасці.

– Жыццё даказала, што граніцы не перашкода для плённага супрацоўніцтва, – гаворыць старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел. – Спачатку наладзілі цесныя сувязі з Краслаўскім самакіраваннем, а потым заключылі дагавор з Дагдскай краявой думай. Нашы дэлегацыі рэгулярна бываюць у сяброў, яны – у нас. Абменьваемся вопытам, рэалізуем сумесныя праекты, напрыклад, па захаванні кулінарнай спадчыны – праект, які завязаў у агульнае кола кулінарны і агратурызм, зрабіў блізкімі сябрамі многіх яго арганізатараў.

Акрамя раёна, свае дагаворы аб супрацоўніцтве заключылі паміж сабой адукацыйныя і культурныя ўстановы, працоўныя калектывы. Верхнядзвінская гімназія ўжо восем гадоў сябруе з сярэдняй школай Дагды. Узаемны інтарэс знайшлі паміж сабой і бібліятэкі.

Фота з адкрытых крыніц.


Следующая новость
Полочанку подозревают в убийстве соседа по квартире