Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Дзень беларускага пісьменства ў Іванава: святочнае шэсце, міжнародны круглы стол, новая кнігарня і літаратурная прэмія

У горадзе Іванава Брэсцкай вобласці, які адзначыў сваё 595-годдзе з часу першай згадкі ў летапісных дакументах, адбыўся XXV Дзень беларускага пісьменства.

Канцэпцыя свята – паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху айчыннага пісьменства і друку. Грандыёзнае мерапрыемства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Удзельнікам і гасцям адрасаваў свае віншаванні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца знакавай падзеяй у культурным жыцці краіны, сведчаннем красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый народа. Продкі пакінулі беларусам нацыянальны скарб – родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Да свята, лейтматыў якога – «Мая малая радзіма», стары Янаў (а менавіта гэтак зваўся палескі горад да 1939 года) прыкметна пахарашэў. Тут шмат зроблена дзеля яго добраўпарадкавання. Як і ў Варацэвічах, дзе ў раённым музейным комплексе імя знакамітага краязнаўцы, мастака, музыкі Напалеона Орды за міжнародным круглым сталом «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» сустрэліся пісьменнікі з Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Эквадора і іншых краін.

Яркімі і запамінальнымі атрымаліся тэматычнае святочнае шэсце па Іванаве, мастацка-тэатралізаваная дзея «Малой радзіме пакланюся», на Кастрычніцкай плошчы – Фестываль кнігі і прэсы, на вул. 17 Верасня – адкрыццё мемарыяльнага знака, прысвечанага юбілейнаму Дню беларускага пісьменства. Адчыніла дзверы новая кнігарня з паэтычнай назвай «Верасень» – напамінак пра свята, якое праходзіць у першую нядзелю першага восеньскага месяца. Гашэнне тэматычнай паштовай маркі, выставы і прэзентацыі новых кніг, сустрэчы з літаратарамі, краязнаўчыя чытанні, фінал традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў, разнастайныя рамесніцкія шэрагі – праграма налічвала больш за 80 праектаў на 20 гарадскіх пляцоўках.

Тут можна было азнаёміцца і з творамі членаў Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта «Жизнь – моя молитва» и «Детский мир» лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Тамары Красновай-Гусачэнка (Віцебск), «Валуны родной сторонки» Антона Параскевіна (Віктар Улюценка, Шуміліна), «Светотени» Надзеі Салодкай (Полацк), некалькі выданняў Галіны і Сяргея Трафімавых (Орша) і іншых аўтараў з Віцебшчыны.

Кульмінацыя свята – уганараванне новых лаўрэатаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» (зацверджана ў 2015 годзе). Лепшым творам (зборнікам твораў) паэзіі журы прызнала «Высокі бераг» масцітага майстра лірычнага пяра Казіміра Камейшы, прозы – «Я нязваны госць» Васіля Шырко, драматургіі – зборнік п’ес Георгія Марчука «Святло вышыні», публіцыстыкі – «Гару высокага сонца» Зінаіды Дудзюк, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства – кнігу Івана Штэйнера «Смехъ зъ больстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры XX стагоддзя». Прэміяй адзначана Вольга Нікольская за твор для дзяцей і юнацтва «Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «Колбафиржик». А ў намінацыі «Лепшы дэбют» перамагла Юлія Алейчанка з кнігай «Пад чароўным шкельцам». Адметна, што амаль усе выданні-пераможцы – беларускамоўныя, а ў назвах трох прысутнічаюць словы «высокі», «вышыня» – нібы міжвольная канстатацыя высокіх патрабаванняў, якім трэба адпавядаць на самым прэстыжным літаратурным конкурсе Беларусі. Дарэчы, з 59 прадстаўленых на разгляд журы кніг да ўдзелу была дапушчана 51.

Наступнае свята літаратараў, выдаўцоў, бібліятэкараў і чытачоў адбудзецца ў Слоніме Гродзенскай вобласці, горадзе з багатай архітэктурнай спадчынай. На гэтых землях прайшлі дзяцінства і юнацтва славутага кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, тут нарадзіліся беларускі германіст Уладзімір Сакалоўскі, вядомы мовавед і лексікограф Іван Бялькевіч, паэты Алег Лойка, Гальяш Леўчык, Сяргей Дарожны, Кандрат Лейка, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную літаратуру і культуру.

Фота з адкрытых крыніц и sb.by


Следующая новость
Помнят ли витебчане свой первый день в школе?