Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

#ДзеньРоднагаСвайго: «Витебские вести» далучыліся да патрыятычнай акцыі

«Витебские вести» далучыліся  да патрыятычнай акцыі пад хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго. У сацыяльных сетках мы чытаем выдатныя вершы беларускіх паэтаў. Пачалі з нашага земляка, які нарадзіўся ў вёсцы Пуцілкавічы на Ушаччыне, народнага паэта БССР Петруся Броўкі. Прачыталі верш Алеся Звонака «Беларускія жанчыны», напісаны ў 1966 годзе. І хаця мінула 60 гадоў, але ў Год беларускай жанчыны яго змест набывае асаблівы сэнс і грамадскае гучанне.

Беларуская мова – найпрыгажэйшая ў свеце. У гэтым можна пераканацца, калі звярнуцца да творчасці Рыгора Барадуліна, народнага паэта Беларусі. Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт вярнуў забытым словам першародную свежасць і  стварыў па-сапраўднаму каларытныя родныя вобразы.

«Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам» – гэта цытата таксама нашага земляка (нарадзіўся  ў  Аршанскім раёне) Янкі Сіпакова дакладна адлюстроўвае адзінства і мудрасць нацыянальнай спадчыны.

Чытаем сваё, роднае.



Следующая новость
Да Дня роднай мовы вучні сенненскай СШ № 1 імя З. Азгура падрыхтавалі батлеечны спектакль «Чортаў камень»