Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Фотаконкурс “Сфатаграфуйся са Скарынам” правялі ў Полацку

Незвычайная выстава адкрылася ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. На ёй прадстаўлены вынікі фотаконкурсу “Сфатаграфуйся са Скарынам”, арганізаванага ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Ідэя конкурсу належала супрацоўнікам навуковай бібліятэкі ПДУ. У сацыяльных сетках і на сайце ўніверсітэта яны распаўсюдзілі інфармацыю, дзе запрасілі ўсіх жадаючых дасылаць фотаздымкі, зробленыя на фоне выяў знакамітага асветніка-гуманіста Францыска Скарыны. Вынік прыемна парадаваў.

-- Мы нават не чакалі такой зацікаўленасці, -- падзялілася ўражаннямі загадчыца аддзела навуковай бібліятэкі Ірына Шупенька. --  На заклік адгукнуліся не толькі студэнты і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта, але і іншыя людзі. На конкурс былі дасланы здымкі, зробленыя каля помнікаў Скарыне ў Полацку, Мінску, Лідзе і нават Празе. Аўтары творча падышлі да задання, прыдумаўшы сваім працам арыгінальныя назвы, дзе адлюстравалі сутнасць зробленага Скарынам.

Экспазіцыю, створаную па выніках конкурсу, можна пабачыць у выставачнай зале навуковай бібліятэкі да канца верасня. На яе адкрыцці аўтары лепшых фотаздымкаў былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі.

Так, першае месца заваявала палачанка Таццяна Калінцава, якая перадала сімвалічную сувязь стагоддзяў, сфатаграфаваўшы на фоне помніка першадрукару свайго сына Арцёма. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Пётр Лапо, а Гран-пры ўганаравана праца маладой выкладчыцы ПДУ  Ірыны Фруцкай пад назвай “Жыве ў вяках агонь беларускага Праметэя”.

Фота з архіва навуковай бібліятэкі ПДУ


Следующая новость
Современный аппарат УЗИ передал Оршанскому роддому немецкий Фонд «Детям Чернобыля»