Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Галіна Філатава: "Людзям патрэбныя мір, дабрабыт і спакой"

Галіна Філатава, сакратар Шаркаўшчынскага раённага савета ветэранаў:

— Як вядома, дэталі размовы разышліся па сусветных сродках масавай інфармацыі на мноства яркіх цытат. Зразумела, што галоўнай тэмай сталі вайна ва Украіне і перспектывы мірнага вырашэння канфлікту. Сутыкненняў, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, можна і трэба было пазбегнуць. У любы момант і зараз ваенныя дзеянні можна спыніць. На жаль, ні тады, ні цяпер пакуль гэтага няма. Перш за ўсё з боку кіраўніцтва Украіны, падбухторваемага ЗША.

Прэзідэнт нашай краіны заклікае як мага хутчэй сесці за стол перагавораў і пастарацца прыйсці да мірных пагадненняў, пакуль Украіна яшчэ мае шанц застацца цэласнай дзяржавай.

Я нарадзілася ў пасляваенны час, калі родная краіна толькі-толькі пачынала аднаўляць разбураную гаспадарку, ставіць жыццё на мірныя рэйкі. Таму асабіста для мяне вельмі важна, каб у суседняй славянскай дзяржаве ў бліжэйшы час закончыліся ваенныя дзеянні, у гарады і вёскі вярнуліся мір, дабрабыт і спакой.

Сяргей Райчонак, фота аўтара.


Следующая новость
В Беларуси за сутки ликвидированы три лесных пожара