Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Каля 2,5 тысячы чалавек узялі удзел у "Славянскім забегу" у Віцебску

«Славянскі забег» адбыуся у Віцебску у фестывальныя дні.

01

Вадзім Дзевятоускі і пераможца сярод калясачнікаў Рэната Рабкоуская

Арганізатарамі выступілі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Міністэрства спорту і турызму, а таксама аблвыканкам. Удзельнікі спаборніцтваў, а гэта былі спартсмены рознага ўзросту з розных гарадоў, а таксама людзі з абмежаванымі магчымасцямі, маглі выбраць дыстанцыю на любы густ: ад некалькіх соцень метраў да 8 кіламетраў.

Старт і фініш адбываліся на плошчы Перамогі абласнога цэнтра, непасрэдна забег – па Маскоўскім праспекце. Пераможцы атрымалі памятныя медалі, а таксама грашовыя прызы. Радуе, што давялося ўбачыць шмат знаёмых твараў, у тым ліку сярэбранага прызёра Маскоўскай Алімпія-ды-1980 Ігара Каныгіна, які зараз узначальвае абласны Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па адзінаборствах.

Правядзенне такой акцыі ў Віцебску ў рамках «Славянскага базару» было асабістай ініцыятывай старшыні рэспубліканскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзіма Дзевятоўскага. Яго падтрымалі абласныя ўлады на чале са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым.

Вадзім Дзевятоўскі адзначыў, што яго федэрацыя робіць стаўку на масавы спорт і на тое, каб такія мерапрыемствы праводзіць не толькі ў сталіцы (а ў Мінску ўжо не раз праходзілі аналагічныя забегі), але і ў рэгіёнах. І паабяцаў: «Славянскі забег» з кожным годам будзе толькі набіраць абароты.

Фота Алеся БЫНЬКОВА.


Следующая новость
Полоцк станет столицей празднования Дня белорусской письменности в 2017 году