Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Капліцу у памяць ахвяр вайны пабудавала у Міёрах жыхарка Масквы за уласныя грошы

Пры вызваленні Міёршчыны загінулі 5356 чалавек і яшчэ тысячы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў былі спалены, павешаны і расстраляны акупантамі. Яны пахаваны ў брацкіх магілах і паасобку. На цэнтральнай плошчы ў райцэнтры ляжыць прах 225 чалавек. Увекавечыць іх памяць, а таксама тых, хто на франтах і ў тыле загінуў ад рук фашыстаў, пажадала ўраджэнка Віцебшчыны, а цяпер жыхарка Масквы Тамара Ляхава. Яна некалі працавала ў Міёрах, прыкіпела душой да горада і людзей і ў юбілейны год Вялікай Перамогі вырашыла ў райцэнтры ўзвесці ў памяць пра ахвяр вайны на плошчы Паўшых Барацьбітоў капліцу.

Днямі будоўля завершана. Асвяціў капліцу протаірэй Віктар Вабішчэвіч. Заўтра ў рамках святочнай праграмы   з удзелам святароў, вернікаў і грамадскасці ў ёй адбудзецца служба ў памяць пра загінуўшых.


Следующая новость
Новополоцк присоединился к международной акции "Сирень Победы"