Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёну са святам Вялікадня!

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншуем вас са святам Вялікадня!

Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові.

Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спачуванні, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.

Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання разумення і згоды паміж людзьмі.

У гэтыя дні, калі зямля абуджаецца пад веснавым сонцам, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.

Няхай велічная ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям'ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай Айчыны!

Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос уваскрос!» стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна!

 

З павагай,

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта,

Дзмітрый Дзямідаў,старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.


Следующая новость
Руководство Витебской области поздравляет жителей региона со Светлым Христовым Воскресением