Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Конкурс прафесійнага майстэрства прайшоў у Браславе: дзевяць арыгінальных кветнікаў з’явілася ў цэнтры горада ўздоўж пешаходнай дарогі

У чаканні “Дажынак” Браслаў прыгажэе кожны дзень. Свой унёсак у агульную справу зрабіла і галоўнае ўпраўленне ЖКГ Віцебскага аблвыканкама сумесна з галіновым прафсаюзам, якія правялі ў райцэнтры абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 

У выніку ў цэнтры горада ўздоўж пешаходнай дарогі з’явілася дзевяць арыгінальных кветнікаў, якія ўтварылі рознакаляровы шматметровы дыван. Удзельнічалі каманды з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, Чашнік, Пастаў, Глыбокага, Докшыц і Браслава.

 

Кожная на сваім участку прэзентавала кампазіцыі, у якіх злучыла кветкі і малыя архітэктурныя формы. Ва ўсіх атрымалася прыгожа. Аднак журы аддало перавагу камандзе дзяржаўнага прадпрыемства «Наваполацкая спецаўтабаза» з кампазіцыяй «Белавежская пушча», якой і ўручыла дыплом і Кубак пераможцаў. Толькі на некалькі балаў адсталі камунальнікі з Пастаў. Не спасавалі ў конкурсе прафмайстэрства і яго дэбютанты – браслаўчане. Ім прысудзілі трэцяе месца.

Фота Тамары Пашкевіч.


Следующая новость
Лукашенко предложил Болтону откровенно и по-дружески обсудить вопросы белорусско-американских отношений