Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Жыхары Мiёрскага раёна актыўна ідуць на выбарчыя ўчасткі, дэманструючы сваю грамадска-палітычную свядомасць

На пачатак сённяшняга дня ў Міёрах прагаласавала ўжо прыкладна трэць выбаршчыкаў. Па словах старшынь участковых  камісій, актыўная яўка гараджан назіраецца паўсямесна. Людзі прыходзяць сем’ямі і тыкім чынам даюць прыклад дзецям адказнага стаўлення да ўдзелу ў кіраванні краінай. Працуючыя галасуюць за далейшы росквіт Беларусі, пенсіянеры – за развіццё сацыяльнай дзяржавы. Ва ўсіх настрой пазітыўны, ёсць жаданне  сваім голасам паўплываць на будучыню краіны.

Не зачыняюцца дзверы ў Дамах культуры, школах, дзе размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі. У Чэрасах у мясцовым ДК, практычна палова з колькасці вяскоўцаў, унесеных у спісы для галасавання,  датэрмінова абазначыла сваю грамадзянскую пазіцыю. На ўчастку №2 у райцэнтры нават утвараліся маленькія чэргі. Прыходзяць людзі самага рознага ўзросту, зазначае старшыня выбарчай камісіі, і  беручы бюлетэні кажуць, што галасуюць за будучыню, за мірнае неба над галавой, за росквіт краіны.

Фота Казіміра Блажэвіча і з адкрытых крыніц.

 

 


Следующая новость
На витебском участке для голосования № 17 отмечается высокая явка в последний день досрочного голосования