Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Зоя Казлёнак 13 гадоў працуе старшым касірам аўтастанцыі гарада Докшыцы. Яшчэ гэтую абаяльную жанчыну называюць голасам станцыі, бо Зоя Віктараўна аб’яўляе аўтобусныя маршруты. З 7 гадзін 50 мінут раніцы да 17.30, кожны дзень – дзясяткі разоў, пры тым па-беларуску. Гэта ўласная ініцыятыва работніцы. І ёй самой, і мясцовым пасажырам зараз ужо здаецца, што так было заўсёды, а не толькі апошнія 8 гадоў.

 – З жыхарамі нашай Докшыччыны, у гаворцы-трасянцы якіх пераважае ўсё ж беларуская мова, ды і з транзітнымі праезджымі ніякіх праблем не ўзнікае, разумеюць і ўспрымаюць нармальна, – кажа Зоя Віктараўна.

Аднойчы быў такі выпадак. Адпраўляючы рэйсавы аўтобус “Мінск – Рыга”, яна паведаміла пра гэта, як зазвычай, па-беларуску. Праз колькі часу тым жа днём ёй патэлефанавалі з наступнага прыпынку – горада Глыбокае. Адзін з пасажыраў, рыжанін, не паленаваўся на тамтэйшай аўтастанцыі пацікавіцца нумарам докшыцкай, каб пазваніць і падзякаваць Зоі Віктараўне. Маўляў, быў прыемна ўражаны гучаннем беларускай мовы, вельмі спадабалася.

 8948

На фота: Зоя Казлёнак на сваім рабочым месцы.

Спецыяльна вучыць тытульную дзяржаўную мову для выканання сваіх прафесійных абавязкаў Зоі Казлёнак не давялося, бо яна – ўраджэнка вёскі Пятровічы Докшыцкага раёна, а яшчэ скончыла беларускамоўную Порплішчанскую сярэднюю школу. Астатняе, як кажуць, па закліку душы.

Фота Дзмітрыя Осіпава.


Следующая новость
На Витебщине из почти 17 тыс. поступивших в экономический суд заявлений о возбуждении приказного производства в 90% случаев должниками являлись предприятия и организации