Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

На 2026 год запланавана рэканструкцыя цэнтральнай кацельні «Паўночная» у Міёрах

Шматкватэрны сектар Міёр, сацыяльныя ўстановы горада атрымліваюць цяпло ад цэнтральнай кацельні «Паўночная».

З’яднаны калектыў адказвае за камфорт міярчан, тут выпадковых людзей няма. Кожны з усёй паўнатой адказнасці адносіцца да выканання службовых абавязкаў.

Майстар аб’екта Алег Падзява ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі працуе дзесяць год. Спачатку адказваў за эксплуатацыю кацельняў, размешчаных у раёне. Трэці сезон працуе на «Паўночнай».

– Работа складаная і адказная, – кажа Алег Падзява. – У кругласутачным рэжыме трэба пільна сачыць за спраўнасцю ўсіх механізмаў. Памылак у гэтай справе быць не можа. Усталяваны тры катлы сумарнай магутнасцю 30 мегават. Кацельня можа працаваць на двух відах паліва: дранка і прыродны газ. Дранка – мясцовы від паліва, яго закуп мы праводзім  па папярэдняй дамоўленасці з Дзісненскім лясгасам. У рэжыме 24/7 у нас працуюць чатыры змены спецыялістаў па тры ў кожнай, дадаткова яшчэ два электрыкі і адзін электрагазазваршчык.

На 2026 год запланавана рэканструкцыя «Паўночнай». Будзе праведзена замена катлоў 1989 года выпуску на сучасныя энергаэфектыўныя. Плануецца ўстаноўка трох катлоў на дранцы магутнасцю па 3,5 мегавата кожны і двух газавых – магутнасцю па 4,5 мегавата.

Крыніцай папаўнення жыццёвых сіл для мужчыны з’яўляецца сям’я – жонка Аксана і дачка Дана. Спадарожніца жыцця ўзначальвае сектар культуры Міёрскага райвыканкама, а дачушка ходзіць у шосты клас СШ № 2.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.


Следующая новость
Можно ли вешать гирлянды на балкон? МЧС разъяснило правила безопасности и ответило на вопрос о штрафах