Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Не толькі грошы і лічбы: як у Віцебску супрацоўнікі банка пісалі «Карпаратыўную дыктоўку»

У Віцебскае ўпраўленне № 200 Беларусбанка нечакана завітала школьная рамантыка – тут прайшла акцыя «Карпаратыўная дыктоўка», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Ініцыятарам дыктанта выступіў прафкам, а ідэю імгненна падхапілі ветэраны і Савет моладзі. Намеснік начальніка ўпраўлення Наталля Дабатоўкіна не стала абмяжоўвацца прывітальным словам, а таксама ўзяла ручку і напісала дыктоўку разам з калегамі. У зале панавала амаль школьная атмасфера – з цішынёй, засяроджанымі тварамі і лёгкім хваляваннем. Акцыя паказала: беларуская мова жыве і ў офісах. Ветэраны перадаюць традыцыі, моладзь іх падтрымлівае – гэта дорага каштуе.

Фота прадастаўлены Віцебскім упраўленнем № 200 Беларусбанка 


Следующая новость
У Полацкім раёне далi старт праекту «Жанчына ў адукацыі: розныя гісторыі аднаго жыцця»