Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Пад родныя матывы і праца весялей. Что граюць музыкі на палях Сенненшчыны

Жніво не застаецца па-за ўвагай самадзейных артыстаў Віцебшчыны, якія ад пачатку і да заканчэння ўборачнай кампаніі рэгулярна выязджаюць на палі, каб у абедзены перапынак падарыць хлебаробам добры настрой.

 

У іх ліку народныя ансамблі “Вечарынка” і “Вясёлыя музыкі”, а таксама клуб аматараў фальклору “Крывія” Сенненскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Першым двум калектывам больш за дваццаць гадоў. У іх склад уваходзяць работнікі культуры, медыкі, педагогі. Напрыклад, “Вечарынка” ўдзельнічала ў праекце Белтэлерадыёкампаніі “Наперад у мінулае”, які прысвечаны спрадвечнай песеннай культуры нашай зямлі.

А “Вясёлыя музыкі” для многіх жыхароў Сенненшчыны сталі добрымі знаёмымі, бо іх часта запрашаюць на розныя сямейныя ўрачыстасці.

“Крывіі” крыху больш за год, але калектыў, як гаворыцца, набірае абароты. Яго мастацкі кіраўнік Дзмітрый Зайко цікавіцца рэгіянальнымі скокамі. “Крывія” адрадзіла аўтэнтычны танец “Ходцаўская кадрыля”, які зараз прэтэндуе на ўключэнне ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Калектыў сёлета выступаў на турніры нацыянальных танцаў, што адбываўся падчас “Славянскага базару” на плошчы Свабоды, і даваў майстар-клас на “Троіцкім фестывалі”, які трэці раз прымала Астроўна Бешанковіцкага раёна.

Фота Сяргей Ляшук.


Следующая новость
Шумилино на связи: обновлённый к «Дажынкам-2021» участок почтовой связи готов принимать посетителей