Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Паслуга “Аўтобус па званку” з’явілася ў Пастаўскім раёне для сельскіх жыхароў

У шэраг населеных пунктаў аўтобус «Аўтатранспартнага прадпрыемства №17» заязджае цяпер толькі па папярэдняй заяўцы пасажыра ў дыспетчарскую службу. Па просьбе вяскоўцаў іх падвозяць на вакзал і да міжгародніх рэйсаў.

Эканамічная сітуацыя на сяле прымушае транспартнікаў стаць гнуткімі ў палітыцы пасажыраперавозак. Каб захаваць свайго кліента, яны пайшлі, напрыклад, на зніжэнне кошту праезду па маршруце Паставы – Мінск. Эксперымент паказаў, што падзення выручкі не адбылося, бо карыстацца дзяржаўным транспартам стала больш людзей.

Востра перад АТП №17 стаіць задача абнаўлення парка, зношанасць якога, па словах дырэктара Алега Малахава, вельмі вялікая. Тры новенькія МАЗы з мінулага месяца ўжо курсіруюць па гарадскіх і прыгарадных маршрутах. А сёлета, згодна з рашэннем абласнога аб’яднання, калектыў павінен атрымаць яшчэ 12 такіх машын і плануе набыць за ўласныя сродкі  камфартабельны аўтобус «Сетра».


Следующая новость
Пицца из итальянской печи и бесплатный Wi-Fi. В Ушачах вместо столовой сделали современное кафе