Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Пленэр графікі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання праходзіць у Полацку

Пленэр графікі «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў» праходзіць у старажытным горадзе з 24 жніўня па 2 верасня.

Гравюры Скарыны з выдання “Скарынаўскі каляндар”

У Полацк прыехалі беларускія майстры графікі Андрэй Басалыга, Уладзімір Савіч, Вольга Нікішына, Павел Амялюсік, а таксама мастакі з Літвы. На працягу 10 дзён яны наведваюць адметныя месцы горада, а затым прэзентуюць грамадскасці графічныя працы, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі, афорта, лінагравюры.

Адначасова ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка можна пабачыць выставу графікі сучасных беларускіх мастакоў, дзе экспануецца 111 прац 17 аўтараў.

Абедзьве падзеі, як адзначыла загадчыца Мастацкай галерэі Ларыса Лысенка,  прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і невыпадкова адбываюцца на радзіме знакамітага палачаніна Францыска Скарыны.  Гісторыя беларускай гравюры бярэ пачатак з часоў выдавецкай дзейнасці славутага асветніка, усе яго кнігі  суправаджаюцца ілюстрацыямі, выкананымі на высокім мастацкім узроўні.

Традыцыі земляка годна працягваюць і сучасныя мастакі. Беларуская графіка сёння карыстаецца сусветнай папулярнасцю. Пазнаёміцца з яе лепшымі ўзорамі змогуць і ўдзельнікі святкавання Дня беларускага пісьменства.

Фота Ларысы МАЛАШЭНI

 


Следующая новость
Реальная заработная плата за июль в Витебской области выросла на 1,6%