Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Полацкія студэнты сталі лаўрэатамі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «АРТ-вакацыі»

Студэнты Полацкага дзяржуніверсітэта сталі лаўрэатамі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «АРТ-вакацыі». У фінале, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, яны абышлі больш за 300 прадстаўнікоў творчых калектываў іншых навучальных устаноў.

Удзельнікі прадставілі самыя розныя напрамкі мастацкай творчасці: інструментальны, вакальна-харавы, фальклорна-этнаграфічны, харэаграфічны, тэатральны, літаратурны і інш.

У намінацыі «Саліст-вакаліст акадэмічнага напрамку» пераможцам стаў студэнт геадэзічнага факультэта ПДУ Мікалай Камянкоў. Таксама дыплом лаўрэата I ступені атрымала група «Flash dance» з радыётэхнічнага факультэта. Яны сталі лепшымі ў намінацыі «Калектыў арыгінальнага жанра».

Студыя танца ў стылі мадэрн «Torydance» (кіраўнік Крысціна Кавалеўская) заняла 3-е месца ў катэгорыі «Група сучаснага танца».


Следующая новость
Состоялся первый перелет из Витебска в Анталию, а в будущем возможно появятся аналогичные авиарейсы в Болгарию и Грецию