За значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне пятага Усебеларускага народнага сходу Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі ўзнагароджаны трое прадстаўнікоў Віцебшчыны.

Гэта старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Святаслаў Зароўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела па рабоце органаў
мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Аляксандр Бутараў і загадчык сектара па справах моладзі
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Сафейчанка.