Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Праэкт «Сцяжынкамі Язэпа Драздовіча» прэзентавалі шаркаўшчынскія школьніцы на конкурсе «Нашчадкі традыцый»

Вучаніцы Германавіцкай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна Ульяна Сташкевіч, Дар’я Ганебная і Вікторыя Пашковіч прэзентавалі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Нашчадкі традыцый» творчы праект «Сцяжынкамі Язэпа Драздовіча».

Маляўнічае выступленне дапоўнілі яркай мультымедыйнай прэзентацыяй. Працу прызналі лепшай у намінацыі «Пазнавальная экскурсія». Акрамя гэтага, члены журы адзначылі выдатныя прамоўніцкія здольнасці школьніц, іх харызматычнасць і любоў да малой радзімы, якая выразна адчувалася ў кожным слове займальнага апавядання пра гісторыю аграгарадка.

Мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, вандроўнік Язэп Драздовіч за свой век зрабіў нямала. Яго жыццё было цесна звязана з Германавічамі. Успаміны пра земляка ляглі ў аснову праекта «Брэндынг аграгарадка Германавічы як інструмент устойлівага развіцця сельскай тэрыторыі: агульнымі намаганнямі для ўсіх», які атрымаў падтрымку пасольства ЗША ў Мінску. Дарэчы, у канцы мінулага тыдня адбылася выніковая канферэнцыя, на якой ішла размова пра рэалізаваныя мерапрыемствы, у тым ліку вясновы конкурс на лепшы турыстычны маршрут «Сцяжынкамі Драздовіча».

Перамогу ў тым творчым спаборніцтве заваявалі ўдзельнікі аб'яднання па інтарэсах «Юныя экскурсаводы» мясцовай сярэдняй школы. Пад кіраўніцтвам педагога Інны Пучынскай дзевяць хлопчыкаў і дзяўчынак распрацавалі двухгадзінны маршрут па навакольных вёсках, з якімі звязана імя таленавітага земляка. Апошняя кропка турыстычнай вандроўкі – Германавіцкія могілкі, дзе пахавана маці Язэпа Нарцызавіча.

Прэзентацыя маршруту адбылася падчас міжнароднай акцыі «Ноч музеяў», каля вёсак устанавілі маляўнічыя банеры. За 2019-ы шмат турыстаў наведалі гэты дзівосны край, прайшліся сцежкамі таленавітага вандроўніка.

Фота з адкрытых крыніц.


Следующая новость
В Новополоцке пешеход-нарушитель попал под колеса авто