Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Сельхозтехника из Гродненской области прибыла в Шарковщинский район для помощи аграриям в уборке урожая

Шаркаўшчынскім хлебаробам на дапамогу з Гродзенскай вобласці прыйшоў зводны механізаваны атрад з адзінаццаці зернеўборачных камбайнаў і чатырох грузавых аўтамашын.

Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Варона, тэхніка будзе задзейнічана ва ўборцы зерневых культур у чатырох гаспадарках раёна.  

Магутныя зернеўборачныя камбайны «Палессе КЗС-1218» калонай, арганізаванай у горадзе Астравец, што на Гродзеншчыне, прайшлі 10-гадзінны шлях праз Пастаўскі і Браслаўскі раёны, каб трапіць на дапамогу шаркаўчанам. У мехатрадзе, як мы даведаліся ў гутарцы з механізатарамі, тэхніка са Смаргонскага і Іўеўскага раёнаў.

— Я працую на Смагорншчыне. Кіраўніцтва нашага сельгаспрадпрыемства камандзіравала на Віцебшчыну, каб дапамагчы мясцовым аграрыям ва ўборцы зерневых культур, – гаворыць камбайнер Уладзімір Урбановіч.– Буду прыкладаць намаганні, каб абмалаціць як мага больш гектараў, галоўнае цяпер – надвор’е.

— У тры гадзіны ночы выехаў з Іўя, адзначае камбайнер Віктар Ярошка. – У Гальшанах, Смаргоні, Астраўцы да нас далучыліся іншыя камбайны. У такую дальнюю камандзіроўку трапіў упершыню. Жытнёвыя палеткі ў сваёй гаспадарцы мы абмалацілі, цяпер з вялікай ахвотай будзем дапамагаць шаркаўшчынскім вясковым працаўнікам.

Як толькі спадзе раса на жніўных палетках, 11 камбайнаў прыступяць да абмалоту зерневых культур. Два экіпажы гродзенскіх хлебаробаў будуць працаваць у ААТ «Даватарскі», такая ж колькасць – на КУВСП імя Маркава, тры акажуць дапамогу аграрыям ААТ «Буеўшчына», чатыры – ААТ «Жвіранка».

Па стане на 21 жніўня, зерневыя і зернебабовыя культуры ў Шаркаўшчынскім раёне убраны на плошчы 5888 гектараў, што складае 40 % ад задання. Відавочна, што дапамога гродзенцаў на жніве вельмі дарэчы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.


Следующая новость
Сезон выгоды в магазинах А1: ищем лучшие скидки и приятные цены