Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Шэраг мерапрыемстваў падрыхтавалі установы адукацыі Віцебшчыны да Дня роднай мовы

Святкуецца ён 21 лютага. Гэты дзень быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЭСКА ў 1999 годзе па прапанове Бангладэш і адзначаецца з 2000-га. Мэта – папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

У віцебскай СШ №44, дзе больш за тысячу дзяцей, апрача беларускай і рускай моў, выкладаецца англійская, а 28 хлопчыкаў і дзяўчынак з 4-га, 5-га і 8-га класаў вывучаюць кітайскую. З нагоды сённяшняга дня мы пацікавіліся тутэйшымі дасягненнямі ў тытульнай мове нацыі.

Свежы прыклад. На раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды бягучага навучальнага года па беларускай мове адзінаццацікласніца Дар’я Барысенкава стала пераможцай, а Максім Градзюшка (10-ы клас) з Ірынай Ганчаровай (9-ы клас) – прызёрамі.

На школьнай кафедры беларускай мовы і літаратуры – восем настаўнікаў, усе выпускнікі ВДУ імя П. Машэрава, сталыя спецыялісты. Гэта дырэктар Сяргей Уладзіміравіч Піталенка, яго намеснікі – па вучэбнай рабоце Алена Віктараўна Новік, па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Таццяна Іванаўна Карнакова, кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Ала Савельеўна Окунева, кіраўнік тэатральнага калектыву Таццяна Аляксандраўна Вахляева, стваральніца экспа-зіцыі «Беларуская хатка» Вольга Георгіеўна Тылец, іх паплечніцы ў агульнай справе Людміла Валер’еўна Пайсава і Святлана Пятроўна Ільенка. У кожнага свой шлях да беларушчыны.

– Мовай змоладу зацікавіўся ў драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Калі ж вучыўся ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстытуце, маім настаўнікам быў знакаміты дыктар Беларускага радыё Ілья Курган. Пасля, адслужыўшы ў арміі, я вырашыў звязаць лёс з настаўніцкай працай і ўжо не сумняваўся, што буду выкладаць дзецям менавіта нашу тытульную мову, – успамінае Сяргей Піталенка, якога віцябляне добра ведаюць і як нязменнага канферансье шматлікіх гарадскіх мерапрыемстваў.

Толькі што ў школе прайшоў традыцыйны тыдзень творчасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. На свае адкрытыя ўрокі яны запрашалі ўсіх жадаючых, найперш, вядома ж, калег. Вопытам «беларусаў» ахвотна цікавіліся настаўнікі матэматыкі, гісторыі, біялогіі і іншых прадметаў.

– Калі выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ў школах будзе на беларускай мове, нашы настаўнікі гатовы да гэтага, – зазначыў дырэктар.

Хутка чакаецца ўжо 16-ы школьны «Фестываль ведаў». Працягласць яго зазвычай два-тры тыдні. Апрача ўрокаў, за-планаваны цікавыя пазакласныя мерапрыемствы, у якіх будуць удзельнічаць усе – ад перша-класнікаў да выпускнікоў. Ад-крыццё фестывалю пройдзе па-беларуску. Настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў прывітаюць народнымі песнямі апранутыя ў нацыянальныя касцюмы артысты школьнай самадзейнасці. Запрашэнне на пачастунак беларускімі стравамі падчас аднаго з перапынкаў паміж урокамі – васільковыя паштоўкі з адметным кулінарным рэцэптам.

І як заўсёды, у насычанай фестывальнай праграме ёсць Дзень роднай мовы. Другога сакавіка адбудзецца літаратурная вечарына памяці народнага паэта Беларусі і нашага земляка Рыгора Барадуліна. У госці завітае віцебскі паэт Пятро Ламан, які, дарэчы, нядаўна выступаў тут з творчай справаздачай.

Беларускамоўныя пастаноўкі драматычнага гуртка – таксама добрая школьная традыцыя. Тры гады назад з літаратурна-музычнай кампазіцыяй па матывах купалаўскай «Паўлінкі» юныя артысты з СШ №44 занялі першае месца ў гарадскім агля-дзе «Школьны тэатр». Пазалетась старшакласнікі ставілі ўрывак з п’есы Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал». А зараз гурткоўцы з 5-га і 6-га класаў рэпеціруюць казку «Вожык Пых». У самадзейных канцэртах шмат беларускіх народных песень і танцаў. Гэтыя нумары таксама адзначаліся на розных вучнёўскіх аглядах. Дарэчы, некалькі былых драмгурткоўцаў сталі прафесійнымі артыстамі. Ганарацца ў школе і тым, што сярод выпускнікоў ёсць улюбёныя ў сваю справу настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Фото Дмитрия Осипова.


Следующая новость
Как живут “особенные” дети, или Маленькие подвиги витебских педагогов