Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Скарынаўская алімпіяда распачне шэраг мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ў Полацку

Моладзь краіны распачынае мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Ужо заўтра тут пройдзе Скарынаўская алімпіяда, што збярэ юных інтэлектуалаў з розных куткоў Беларусі.

У чым значнасць спраў Францыска Скарыны, якія запаветы ён нам пакінуў і чаму дзейнасць вялікага першадрукара для многіх пакаленняў беларусаў з’яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць знайсці адказы ўдзельнікі падчас конкурсных выпрабаванняў.

Пад эгідай каардынацыйнага савета моладзевых парламентаў Беларусі ў Полацку пройдзе рэспубліканскі форум «Нам жыць і працаваць на роднай зямлі».

На свяце таксама адбудзецца прэзентацыя вынікаў унікальнага краязнаўчага праекта «Полацк вачыма дзяцей, або Горад у мініяцюры». На працягу некалькіх месяцаў навучэнцы і педагогі 26 устаноў адукацыі вывучалі знакавыя помнікі Полаччыны і стваралі іх макеты ў розных тэхніках у маштабе 1:30. Падчас Дня беларускага пісьменства школьнікі не толькі прадэманструюць свае працы, але і правядуць для гасцей пазнавальныя экскурсіі.

– Імя Скарыны ў будучыню панясе моладзь, таму нам вельмі важна, каб яна ведала гісторыю сваёй Радзімы, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Аксана Грыб.

Праграма Дня беларускага пісьменства ў Полацку>>

 


Следующая новость
Как изменятся цены на продукцию нового урожая в Беларуси