Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Сталіцай Дня беларускага пiсьменства абрана Іванава

Году малой радзімы прысвячаецца XXV Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Да 1940 года ён зваўся Янавам. Тут у далёкім 1657-м пачаўся шлях у бяссмерце Андрэя Баболі, святога пакутніка, касцёл у гонар якога збудаваны ў Полацку.
Вёска Варацэвічы сённяшняга Іванаўскага раёна – малая радзіма беларускага, літоўскага і польскага літаратара, музыкі, кампазітара, скульптара і педагога Напалеона Орды (1807 – 1883), хрышчанага ў Янаўскім касцёле. Гэты шматгранна адораны чалавек быў удзельнікам Польскага гістарычна-літаратурнага таварыства, перакладаў творы ўраджэнцаў беларускіх зямель на французскую мову. Апублікаваў першы падручнік польскай мовы для замежнікаў. Ім напісана шмат музычных твораў, дапаможнік па тэорыі музыкі «Граматыка музыкі». Напален Орда – аўтар 200 замалёвак славутых мясцін Беларусі. Дзякуючы яму зараз вядома, як выглядалі, напрыклад, у XIX ст.

Рынкавая плошча ў Віцебску, Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Асвея і Юстыянава Верхнядзвінскага раёна, Бешанковічы, іншыя населеныя пункты Віцебшчыны і іх архітэктурныя славутасці. Магіла Напалеона Орды ў Іванаве не захавалася. Тут яму ўстаноўлены адзіны ў Еўропе помнік.

З гэтых мясцін пачаўся род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага (1821 – 1881). У Дастоеўскай сярэдняй школе, якая носіць імя славутага пісьменніка, дзейнічае літаратурна-краязнаўчы музей.
Адсюль паходзіць паэт Мікола Федзюковіч, тут распачынаў сваю творчую дзейнасць празаік Анатоль Крэйдзіч і зараз працуе шэраг літаратараў.

Праз Іванава праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Мясцовыя адметнасці: царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, касцёл Узвышэння Святога Крыжа, музей гісторыі ўтварэння раёна, адзіная ў Беларусі школа бондарства, створаная ў 2011 годзе і адзначаная прэміяй «За духоўнае адраджэнне» (зараз школа мастацтваў), іншыя цікавыя аб’екты.

Гэтым разам на Дзень пісьменства пройдзе круглы стол беларускіх і замежных майстроў пяра «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», ушанаванне лепшых айчынных аўтараў па тэме радзімазнаўства, шэраг краязнаўчых і асветніцкіх мерапрыемстваў. У свяце плануецца ўдзел дэлегацыі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Следующая новость
В Витебске после реконструкции открыли дворец детей и молодежи и спорткомплекс в техническом колледже