Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Стравы беларускай, стараверскай і татарскай кухняў прапануюць гастранамічным турыстам на Міёршчыне

Народ на Міёршчыне гасцінны. Тут перапляліся культуры людзей розных нацыянальнасцей. Песні, танцы, казкі, стравы – іх гісторыя і памяць. Традыцыя дэманстраваць здабыткі сваіх народаў, дзяліцца сакрэтамі гатавання ежы знайшла працяг на экалагічным свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Яно не абыходзіцца без багатых застолляў, дзе суседнічаюць стравы беларускай, польскай, яўрэйскай, стараверскай, малдаўскай, татарскай кухняў…

Нездарма Міёршчына стала часткай еўрапейскага гастранамічнага тура, тут прайшоў міжнародны кулінарны фестываль. За пачастункамі і прысмакамі на мясцовыя аграсядзібы едуць турысты з усяго свету.

Народны фальклорны гурт «Іставіца» Істаўскага сельскага клуба не толькі добра спявае, але і выдатна  гатуе. На ўсіх святах частуе гасцей смачнымі стравамі.

«Цвецiнскiя прысмакi»

Аматарскаму клубу «Цвецінскія прысмакі» сёлета споўніцца пяць гадоў. За гэты час яго члены аб’ехалі паўкраіны, на святах рознага ўзроўню частавалі гасцей нацыянальнымі стравамі. Іх цёпла прымалі на «Віцебскай лыжні», абласных «Дажынках» у Талачыне, «Славянскім базары ў Віцебску», рэгіянальных і мясцовых фестывалях. Для тых, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай кухняй, праводзілі майстар-класы.

- Гатуем розныя стравы з розных інгрэдыентаў, але бульба – любімы прадукт,– кажа кіраўнік клуба Зінаіда Кадушка. – Шмат чаго з яе можна прыгатаваць: клёцкі, дранікі, бульбянікі. З задавальненнем пячом бліны. Мучныя або драныя, яны заўжды на стале ў гаспадынь. Ёсць у майстрыц і фірменныя гарніры да бліноў.

«Заваронка»

На патэльні абсмажыць скваркі з цыбуляй. У каструлі закіпяціць 1 л крыху падсоленага малака. Калі яно закіпіць, дабавіць скваркі і яшчэ крыху кіпяціць. Потым узбіць 3 яйкі з 3 ст. л. крухмалу. Масу ўліць у малако і перамешваць да загусцення.

«Пражонка»

Патрэбны каўбасы з печані і мяса, кавалачак сала, дробна пасечаныя свіныя рэбры, вада, соль, мука, прыправы. Адварыць каўбасу, сала і рэбры. Потым парэзаць каўбасу кавалачкамі, сала – кубікамі. Адліць крыху булёну і дабавіць муку, зрабіць густым, як на бліны. Уліць у асноўную масу. Памешваючы, давесці да кіпення і выключыць.

«Гарбузянка», або «Самсём»

 «Самсём» называецца так таму, што гатуецца з сямі прадуктаў: гэта гарбуз, вада, соль, цукар, яйка, крухмал і малако.

Ачысціць гарбуз, нарэзаць на невялікія кавалачкі і паставіць тушыцца. Калі гарбуз стане мяккі, ваду зліць і растаўчы ў кашу. Для запраўкі: 2 яйкі, соль і цукар – на смак, 2 сталовыя лыжкі крухмалу і крыху малака. Потым заліць кашу запраўкай і ненадоўга паставіць у печ ці духоўку. Па жаданні можна дабавіць крыху масла.

Крамбамбуля ад пчаляра з Узмён

Шляхецкі напой, рэцэпт гатавання якога адвольны. У кожнага, хто яго рыхтуе, ёсць магчымасць унесці свой нюанс шляхам змянення порцый традыцыйных інгрэдыентаў.

Андрэй Сцепулёнак (на фота) звычайна рыхтуе крамбамбулю на святы так.

У каструлю налівае паўлітра вады і паўлітра гарэлкі. Ставіць на маленькі агонь, каб сумесь не ўспыхнула. Дабаўляе 2 палачкі карыцы, змолаты мускатны арэх, 4 — 5 гарошын перцу, 4 — 6 суквеццяў гваздзікі, пад крышкай варыць усё хвілін 10. Потым дае вару настаяцца і астыць да 55 градусаў. Пасля гэтага ў напой дабаўляе 6 лыжак мёду і яшчэ паўлітра гарэлкі, перамешвае, зноў дае настаяцца на працягу 10 — 15 хвілін. Напой працэджвае, пералівае ў шкляны посуд, шчыльна закрывае накрыўкай. Посуд пераносіць у цёмнае памяшканне, дзе вытрымлівае крамбамбулю два тыдні.

Чым здзівіць замежнікаў?

Шупеня

Гэту страву, смак якой яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя апісаў граф Патоцкі, па вартасці ацанілі і ў ХХI ст. Шупеняй гаспадыня аграсядзібы «Белыя росы» Наталля Жойдзік з Язна (на фота) частавала амерыканцаў і галандцаў, вучыла гатаванню італьянак і сёлета ўжо мае забраніраваныя гастранамічныя туры ад замежнікаў.

Але перш чым расказаць рэцэпт, папярэдзіла:

– Запасіцеся свіным хвастом. Без яго шупеня не шупеня. Даўней упрыгожыць страву давяралі толькі дзяўчыне, і па тым, як яна клала хвост, рабілі вывад – гатовая яна выходзіць замуж ці можа яшчэ пачакаць.

100 г  тлустай свініны падсмажыць на патэльні з 1 — 2 нарэзанымі галоўкамі цыбулі. У каструлі разам зварыць па 50 г гароху (можна замяніць чачавіцай) і фасолі. Калі яны амаль гатовыя, дабавіць 50 г ячневай крупы. Каб загусціць страву, расціраюць і адпраўляюць у каструлю дзве вараныя бульбіны. Потым сюды ж адправіць мяса з цыбуляй, на маленькім агні варыць да гатоўнасці. Падаецца гарачай з зелянінай. Ад гушчыні шупені будзе залежаць, пададуць яе на першае ці на другое.

Бульбянікі

Бульбянікі Наталля Жойдзік гатуе з грыбамі. Напэўна, як і многія іншыя гаспадыні. Але мае свой сакрэт, які надае яе страве асаблівы смак.

1 кг бульбы ў мундзірах зварыць. Ачысціць і патаўчы. У пюрэ дабавіць          2 гусіныя яйкі, масла, соль, можна крыху мукі. Добра перамяшаць, і цеста гатова.

Для начынкі трэба ўзяць сушаныя грыбы (лепш падбярозавікі і баравікі). Іх адварыць і прапусціць праз мясарубку, смажыць і тушыць з цыбуляй, кавалачкамі мяса. Грыбы звычайна даюць горыч. Каб яе знішчыць, Наталля дабаўляе ў начынку крыху цукру. І, вядома, прыправы, сярод якіх выдзяляе кмен.

Бульбянікі сфарміраваць і падсмажыць на патэльні, скласці ў гаршчочак, паліць маслам і адправіць у печ ці духоўку. Летам яны аздабляюцца парэчкамі – ягады надаюць бульбянікам пікантны выгляд і смак.

«Бабка» ад Бабы Мароз

Хто не ведае бабкі, запечанай у рускай печы ці ў сучаснай духоўцы? Гэта звычайная сялянская страва ў руках умелай гаспадыні становіцца не проста сытнай ежай, а прысмакам. Уменнем зрабіць менавіта так і славіцца дзіснянка, а з нядаўняга часу жыхарка райцэнтра Вольга Мароз (на фота).

Магчыма, таму, што гатуе з любоўю, падае на стол з сырным маслам, замешаным на гісторыі краю і сям’і. Захапляльна раскажа, што каб купіць масла, якое запатрабаваў прынц з Туманнага Альбіёна, ганцы даехалі аж да Дзісны, дзе на зялёных лугах з сакавітымі травамі пасвіліся рагулі. Смак масла, зробленага з іх малака, пакарыў гурманаў Еўропы, яго кошт быў вельмі вялікім.

Рэцэпт гатавання бабкі ў Вольгі Аляксандраўны свой:

– Чышчу і мыю бульбу, даю клубням абсохнуць, потым тру на дробнай тарцы. Чым мякчэйшае цеста, тым больш пульхная бабка. А каб яно не цямнела, што ўласціва для бульбы, дабаўляю цыбулю. Тру іх па чарзе, каб у міску клаліся пластамі. Вадкасць не зліваю, у працэсе гатавання і выпарвання яна будзе ўзнімаць цеста, рабіць лягчэйшым. Салю, пярчу, дабаўляю адно яйка, засмажваю сала, лепш салёнае, працёртае з часнаком, – яно дасць больш насычаны смак. Да сала на патэльню цыбулю ўжо не кладу. Не люблю, калі ў гатовай бабцы на разрэзе цёмныя ўкрапванні. Не дабаўляю ў цеста і муку – з ёй атрымаецца звычайны дранік. Затым цеста ў глыбокім посудзе адпраўляю ў духоўку.

Перад самым канцом, каб атрымалася залатая корачка, змазваю маслам, лепш адтопленым. Потым падаю на стол – можна гарачай ці халоднай. Да гарачай стаўлю сырнае масла, якое гатую сама. Звычайнае сметанковае пераціраю з цвёрдым сырам. Па жаданні гасцей раблю таксама масла з кропам, пятрушкай.

Дарэчы, на міжнародным гастранамічным фестывалі ў Латвіі бабка і сыры Бабы Мароз пайшлі, як кажуць, на ўра.

Стравы з журавінамі

Прызнаным майстрам па гатаванні страў з журавін лічыцца на Міёршчыне Валянціна Пальчэўская. Яе журавіны ў цукровай пудры, кісель і соус вядомыя далёка за межамі краю. Асаблівы смак гэтым стравам надае менавіта спелая ягада. На балоты Ельня ці Мох жанчына адпраўляецца не раней за верасень. Два 12-літровыя вядры збірае для сваёй сям’і. Перабірае, прамывае, складвае ў 3-літровыя слоікі і залівае астуджаным варам. Ставіць у халоднае месца.

Валянціна Пальчэўская сцвярджае, што такім чынам журавіны не проста добра захоўваюцца, але і не губляюць смаку, спажыўных рэчываў. Вось некалькі рэцэптаў ад гаспадыні.

Ласунак у цукровай пудры

Ягады перабраць, прамыць, апусціць у салодкую ваду. Праз некалькі хвілін дастаць і пакласці ў посуд з яечным бялком, потым дастаць і абмакнуць у цукровай пудры. Журавіны абліпаюць ёй хутка і надзейна. Цукерка атрымліваецца смачная і вельмі карысная.

Кісель

Растаўчы ў посудзе кубак журавін, працадзіць праз марлю. Потым сок выліць у ваду, па смаку ўсыпаць цукар. Разведзены крухмал дабавіць у вар. Колер у напою атрымліваецца яркі.

Соус

Аднолькава добра спалучаецца з мяснымі і агародніннымі стравамі, рысам і макаронамі. Узяць 500 г ягад, 120 г цукру, 1 мандарын, 1 лімон, 2 ст. л. вады. З цытрусавых зняць цэдру, тонка нарэзаць, мякаць таксама здрабніць. У каструлі прыгатаваць салодкі вар, дабавіць цэдру і мякіш, хвілінку кіпяціць. Потым дабавіць журавіны. Усё разам варыць яшчэ 5 — 7 хвілін. Ужываць ахалоджаным.


Следующая новость
75 белых шаров запустят сегодня в Витебске в память о сожженных в Хатыни детях


Настройка cookie

О политике обработки файлов cookie

ПОЛОЖЕНИЕ «О политике обработки файлов cookie

1. Редакция «Витебские вести»» уделяет особое внимание защите персональных данных при их обработке и ответственно подходит к соблюдению прав субъектов персональных данных.

2. Утверждение положения о политике обработки файлов cookie (далее – «Политика») является одной из принимаемых Обществом мер по защите персональных данных, предусмотренных статьей 17 Закона Республики Беларусь от 7 мая 2021 г. № 99-З «О защите персональных данных» (далее – «Закон»).

3. Политика разъясняет субъектам персональных данных, которые осуществляют использование веб-сайта с доменным именем «vitvesti.by», для каких целей и каким образом Общество обрабатывает файлы cookie, а также каким образом пользователи могут контролировать процесс такой обработки.

4. Файлы cookie являются текстовыми файлами, сохраненными в браузере компьютера (мобильного устройства) пользователя сайта Общества, указанных в пункте 3 Политики, при их посещении для отражения действий, совершенных пользователем. Эти файлы позволяют не вводить заново или выбирать те же параметры при повторном посещении того или иного сайта, например, выбор языковой версии.

5. Целями обработки файлов cookie являются:

5.1. Обеспечение удобства пользователей сайтов;

5.2. Повышение качества функционирования сайтов, в том числе корректность их работы;

5.3. Сбор аналитической информации в обобщенном виде для оценки и дальнейшего улучшения работы сайтов;

5.4. Создание и предоставление персонализированной рекламы пользователю.

6. Редакция «Витебские вести» не использует файлы cookie для идентификации субъектов персональных данных.

7. На сайтах используются как файлы cookie первой стороны (устанавливаемые сайтами, которые посещает пользователь), так и сторонние файлы cookie (задаются сервером, расположенным вне домена наших сайтов).

8. Общество обрабатывает обезличенные данные пользователей сайта (включая файлы «cookie»), собираемые с помощью сервисов Интернет-статистики, которые служат для сбора информации о действиях пользователей на сайте, улучшения качества сайта и его содержания. Общество обрабатывает обезличенные данные о пользователе в случае, если это разрешено в настройках браузера пользователя (включено сохранение файлов cookie и использование технологии JavaScript).

9. На сайтах обрабатываются следующие типы файлов cookie:

9.1. Технические (обязательные) файлы cookie, например, применяемые при регистрации либо входе в систему, или для оставления отзыва либо комментария. Данные файлы cookie используются в целях обеспечения корректной работы сайтов и полноценного использования его функционала пользователем, не могут быть отключены в системах. Вместе с тем, пользователь может настроить браузер, чтобы он блокировал такие файлы сookie или уведомлял пользователя об их использовании — но в таком случае некоторые разделы сайта могут не работать).

9.2. Функциональные файлы cookie, например, определяющие имя пользователя. Данные файлы cookie используются для обеспечения работы некоторых дополнительных функций сайтов, например, для хранения предпочтений пользователя, в том числе имени пользователя или выбора языка, и для предотвращения повторных прохождений опросов пользователями. Подобные функции улучшают условия работы пользователей с сайтом.

9.3. Файлы cookie предпочтений, например, для настройки контента. Данные файлы cookie собирают информацию о выборе пользователя на сайте и его предпочтениях и позволяют Обществу «запомнить» информацию о выбранном пользователем городе и других местных настройках для того, чтобы соответствующим образом настраивать сайт.

9.4. Аналитические файлы cookie, например Яндекс.Метрика, Google Analytics. Данные файлы cookie собирают информацию о том, как пользователь использовал сайты, и позволяют Обществу вносить в них улучшения.

Аналитические файлы cookie показывают, какие страницы сайта посещаются чаще всего, помогают выявлять трудности, возникающие при использовании сайта, а также позволяют оценить эффективность рекламы. Благодаря этому у есть возможность составить представление о тенденциях использования сайта в целом. Общество использует информацию для анализа трафика на сайтах.

9.5. Файлы cookie, применяемые для определения целевой аудитории и в рекламных целях, например Яндекс.Метрика, Google Analytics.

10. Общество может использовать файлы cookie для рекламирования услуг пользователям сайта «vitvesti.by» на сторонних веб-сайтах. Например, если пользователь посетит указанный сайт, то в дальнейшем может встретить рекламу на некоторых сторонних веб-сайтах.

11. Иногда Общество использует сторонние файлы cookie для отслеживания эффективности своих рекламных объявлений. Такие файлы cookie, например, запоминают, с помощью каких браузеров пользователи посещают сайты Общества. С помощью данной процедуры Общество также регулирует и оценивает эффективность рекламной деятельности.

12. Сроки хранения обрабатываемых на сайтах файлов cookie:

Технические/Функциональные, хранятся не более года;

Необходимые для функционирования веб-аналитических платформ «Google Analytics», «Яндекс.Метрика» (статистические), установлены на сервере и не передаются третьим лицам, часть из которых хранятся во время пользования сайтом;

Остальные - не более года.

13. Пользователи могут принять или отклонить все обрабатываемые на сайте файлы cookie. При этом корректная работа сайта возможна только в случае использования необходимых файлов cookie. В случае их отключения может потребоваться совершать повторный выбор предпочтений куки, языковой версии сайта, а также могут некорректно отображаться некоторые версии страниц.

Отключение аналитических файлов cookie не позволяет определять предпочтения пользователей сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы сайта исходя из предпочтений пользователей.

14. Помимо настроек файлов cookie на сайте субъекты персональных данных могут принять или отклонить сбор всех или некоторых файлов cookie в настройках своего браузера.

При этом, некоторые браузеры позволяют посещать интернет-сайты в режиме «Инкогнито», чтобы ограничить хранимый на компьютере объем информации и автоматически удалять сессионные файлы cookie. Кроме того, субъект персональных данных может удалить ранее сохраненные файлов cookie выбрав соответствующую опцию в истории браузера.

Подробнее о параметрах управления можно ознакомиться, перейдя по внешним ссылкам, ведущим на соответствующие страницы сайтов основных браузеров:

Firefox

Chrome

Safari

Opera

Microsoft Edge

Internet Explorer

Настройка cookie

Мы обрабатываем куки в соответствии с нижеуказанными целями и не используем их для идентификации субъектов персональных данных. Мы поручаем обрабатывать куки для исполнения указанных целей компаниям (уполномоченным лицам).

Отключение аналитических cookie-файлов не позволит определять предпочтения пользователей Сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы Сайта исходя из предпочтений пользователей

Аналитические куки позволяют определять предпочтения пользователей сайта.
Компании, которым мы поручаем обработку статистических cookies:

  • Яндекс Метрика – сервис веб-аналитики, предоставляемый ООО «Яндекс». Адрес: г. Москва, ул. Льва Толстого, д. 16, 119021. Политика конфиденциальности Яндекс.
  • Google Analytics – сервис веб-аналитики, предоставляемый компанией Google, Inc. Адрес: Google, Google Data Protection Office, 1600 Amphitheatre Pkwy, Mountain View, CA 94043, USA. Политика конфиденциальности Google.
Отключение рекламных cookie-файлы не позволит принимать меры по совершенствованию работы Сайта, исходя из предпочтений пользователя, а также осуществлять подбор рекламы, иных рекламных материалов по наиболее актуальному, подходящему назначению для каждого конкретного пользователя.

Компании, которым мы поручаем обработку данных для данной цели:

  • Яндекса рекламная сеть (Yandex Mobile Ads, ADFOX) - сервис показа контекстной рекламы. Адрес: Yandex Europe AG, Werftestrasse 4, CH-6005 Luzern, Switzerland.
  • Google Ads - сервис показа контекстной рекламы, предоставляемый компанией Google Ireland Ltd, Gordon House Barrow Street Dublin 4, D04E5W5 Ireland.
Сохранить мои изменения
Сохранить по умолчанию