Па ініцыятыве кіраўніка раённай моладзевай арганізацыі Анастасіі Пятровай хлопцы аб’ядналіся ў студэнцкі вытворчы атрад імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Матросава. На прадпрыемстве яны не толькі знаёмяцца з сучаснай тэхнікай, але і прымяняюць атрыманыя ў каледжы веды на практыцы. Па словах дырэктара навучальнай установы Сяргея Шамовіча, маладыя людзі атрымалі магчымасць ацаніць свой узровень падрыхтоўкі, паспрабаваць сябе ў прафесіі, а можа, і вызначыцца з першым рабочым месцам.
Студэнцкі вытворчы атрад Пастаўскага каледжа праходзяць вытворчую практыку на Мінскім аўтамабільным заводзе