Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Свята "Браслаўскія зарніцы" сабрала дзясяткі творчых калектываў

У 56 раз азёрны край сабраў на  свята  традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” шматлікія творчыя калектывы. Нягледзячы на розныя абставіны, мерапрыемства захавала міжнародны статус.

Фестываль гасцінна прыняў творчыя мастацкія калектывы не толькі Беларусі. Самадзейныя артысты прыехалі на Браслаўшчыну з Варонежа, Смаленска, Карэліі. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі аб’яднанні беларусаў у Латвіі – Рыжскае, Екабпілскае і Ліванаўскае. У ліку гасцей – хор кітайскіх студэнтаў з Інстытута культуры. Міжнародны статус фэста ўмацуюць пагадненні  аб супрацоўніцтве, якія будуць падпісаны паміж рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Італьянскай Рэспублікі з Браслаўскім райвыканкамам.

Развіццё і папулярызацыя вакальна-харавога мастацтва было і застаецца нязменным накірункам фестывалю. З 2012 года неад’емнай часткай яго стаў абласны конкурс “Браслаўская харавая асамблея”.  Сёлета ў ёй прымуць удзел больш за дваццаць дзіцячых і дарослых  калектываў. Адзін за другім яны выходзілі на сцэну, прадстаўлялі розныя па жанру і характару музычныя творы, здзіўлялі слухачоў майстэрствам іх выканання.

Фота аўтара.


Следующая новость
Худык: локально-вычислительную сеть Белгидромета планируется модернизировать