Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Докшыцах прайшоў фэст траў «Жыватворная сіла»

Знаёмства з беларускімі нацыянальнымі традыцыямі адбылося ў этнасядзібе «Вецяра». Пад вясёлыя песні народнага ансамбля «Раніца» ўдзельнікаў свята сустрэлі тутэйшыя гаспадары – артысты тэатра «Балагуры» Докшыцкага ГЦК.

Кожны госць атрымаў у падарунак абавязковы атрыбут фэсту – вянок з палявых кветак.

– Докшыцкая зямля славіцца святамі і фестывалямі. У раёне ствараюць унікальны брэнд, і ў вас гэта добра атрымліваецца. Гэта не штосьці прыдуманае, у кагосьці падгледжанае, а сваё – роднае! Фэст траў новы ў нашай рэспубліцы. Пад сваім дахам ён збірае сяброў не толькі для таго, каб адпачыць, а яшчэ каб атрымаць новыя веды, пашырыць кругагляд, – падкрэсліла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч.

Асаблівасцю фальклорна-гульнявой праграмы стала прыгатаванне варэння сяброўства: ахвотныя мелі магчымасць дадаць у агульны кацёл розных ягад, а пасля з задавальненнем пачаставацца малінава-вішнёва-сунічна-чарнічным смакоццем.

На  форуме «Гаючая сіла раслін» траўнікі, лекары, дыетолагі акцэнтавалі ўвагу на карысці лекавых раслін для здароўя, падзяліліся кампетэнтнымі навуковымі ведамі.

 

Вячэрняя праграма фэсту траў распачалася з наведвання музея «Металічнае сэрца горада», дзе размешчана прыватная калекцыя вядомага докшыцкага каваля, індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шуткіна.

А на плошчы імя Героя Савецкага Саюза І. Палявога сабраліся ўдзельнікі «МотаРандэву». Байкеры, а таксама юнакі і дзяўчаты з ветрыкам праехаліся па славутасцях раёна ў рамках мола­дзевага велаквеста «ПРА#Зёлкі».

Шмат цікавых мерапрыемстваў чакала ўдзельнікаў фэсту траў на стадыёне. Пакуль на сцэне шыкоўныя маляўнічыя калекцыі адзення прадстаўлялі тэатры мод з устаноў адукацыі раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна спаборнічалі ў конкурсе па вырабе букетаў. Як мінімум дзесяць фотаздымкаў на памяць аб фестывалі можна было зрабіць на фоне конкурснай фотазоны «Чароўны сад кветак».

Здаволіць смагу запрашаў конкурс-дэгустацыя «Докшыцкае чаяванне», у якім на званне самай смачнай і духмянай прэтэндавалі дванаццаць відаў гарбаты.  Вялікую цікавасць выклікала выстава самавараў. На фальклорнай пляцоўцы аматары народнай творчасці змаглі далучыцца да культурнай спадчыны Докшыччыны, у тым ліку навучыцца старадаўнім побытавым танцам.

На свяце таксама можна было пачаставацца сітцаўскімі сырамі і прудніцкім мядком, паслухаць вершы пра кветкі ў літаратурнай гасцёўні ў выкананні мясцовых бібліятэкараў, набыць сувеніры, вырабленыя таленавітымі майстрамі раённых Цэнтра дзяцей і моладзі і Дома рамёстваў, Парплішчанскага СДК, а таксама спецыялістамі і наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі ТЦСАНа.

Фінальным акордам свята стала музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Зямля, сагрэтая любоўю», падчас якога падвялі вынікі фестывальных конкурсаў.

Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам уручылі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

 Меркаванні:

Старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Фэст траў «Жыва­творная сіла» ў чарговы раз паказаў, наколькі багатая і шчодрая наша зямля, якая ўнікальная наша прырода і што мы абавязаны яе любіць, шанаваць і берагчы.

 Ягор Арлоў, прадстаўнік Цэнтра моладзі і добраахвотніцтва гарадскога пасёлка Палкіна Расійскай Федэрацыі:

– На фэсце траў удзельнічаў у велаквесце «ПРА#Зёлкі». Даведаўся пра ваш раён шмат цікавага. Падчас падарожжа па докшыцкіх сцежках адчувалася моцная сяброўская падтрымка кожнага. Уражанні атрымаў самыя станоўчыя. Хацелася б адзначыць дружалюбнасць беларусаў, а таксама чысціню і добраўпарадкаванасць вашых вуліц.

  • У адкрытым конкурсе-дэгустацыі «Докшыцкае чаяванне» пераможцам стаў калектыў СШ № 1 г. Докшыцы.
  • Лепшай стала фотазона ТЦСАНа.
  • У адкрытай міжрэгіянальнай  выставе-конкурсе «Кветкавы батл» у намінацыі «Квітнеючы луг» пераможцай стала выхавацель дзіцячага сада № 1 г. Докшыцы Наталля Дабравольская, у намінацыі «Садовая грацыя» – Ірына Драздова (Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый), у намінацыі «Ядомы букет» – Юлія Стадольнік (раённы Цэнтр дзяцей і моладзі).
  • У адкрытым конкурсе тэатраў моды «Травяны эксклюзіў» у намінацыі «Лепшы тэатр моды» дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана аўтарская калекцыя «Беларускае золата» Таццяны Стадольнік і Алы Герко з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.
  • У намінацыі «Лепшы індывідуальны касцюм» у пераможцах вучаніца Бягомльскай СШ імя С. Манковіча Паліна Свірко.

Яўгенія МАЛЕВІЧ, Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ, Докшыцы, фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 


Следующая новость
Работники КГК Витебской области приняли участие в автопробеге