Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Міёрах адкрылася абноўленае аддзяленне паштовай сувязі

Пасля рамонту ў Міёрах адкрылася абноўленае аддзяленне паштовай сувязі. Ва ўрачыстай абстаноўцы была перарэзана чырвоная стужка, загадчыцы аддзялення Наталлі Беразоўскай уручаны сімвалічны ключ. Паштовыя работнікіі жыхары раёна атрымалі палепшаныяўмовы для працы і абслугоўвання.

Першае, што кідаецца ў вочы пры падыходзе да будынка з шыльдай «Белпошта», – гэта паштовая скрыня, можна сказаць, твор мастацтва. Справа ў тым, што ў Віцебскім філіяле РУП «Белпошта» рэалізуецца праект, у рамках якога ў кожным райцэнтры з’яўляюцца па-мастацку аформленыя паштовыя скрыні, распрацаваныя па індывідуальных макетах. Канцэпцыя для Міёр – «Палёт жураўлёў» – выбрана невыпадкова: гэтыя птушкі з’яўляюцца сімвалам краю. Важкую сумку з пісьмамі падхапілі дзве вытанчаныя птушкі, каб хутчэй даставіць адпраўленні да адрасатаў. Прыемныя змены чакаюць наведвальнікаў і ўнутры памяшкання: аўтамат электроннай чаргі, сучасны інтэр’ер, прахалода пасля 30-градуснай спякоты на двары.

Задаволеныя кліенты, радыя ўмовам працы самі паштавікі. У эпоху інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, развіцця разнастайных дэвайсаў іх аддзяленне стала неад’емнай часткай лічбавага свету і ў поўнай меры адпавядае патрабаванням часу.

Фота mijory.by.


Следующая новость
Погода в Витебске на 15 июля: до +32°C, кратковременные дожди, возможно гроза. Объявлен оранжевый уровень опасности из-за жары