Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У шостым гарадку Пастаў у раёне вуліцы Зялёнай на вачах фарміруецца новы мікрараён з шматкватэрных дамоў

Будаўнікі паклапаціліся пра зручнасць пад’езду, пешаходныя дарожкі, дзіцячыя пляцоўкі. Азеляненне – апошні штрых у добраўпарадкаванні тэрыторый. А калі дрэўцы пасаджаны самімі жыхарамі, гарантыя таго, што прыжывуцца і набяруць сілу, больш высокая. Зыходзячы з гэтага райкам БРСМ і будаўнічае прадпрыемства «Рассвет Поставский» выступілі ініцыятарамі акцыі па азеляненні мікрараёна.

Сем маладых сем’яў выйшлі на суботнік, каб закласці ля свайго дома ліпавую алею. Пасадзіць дрэўцы ім дапамагалі ваеннаслужачыя 1-га радыё­тэхнічнага цэнтра і навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Пройдзе зусім няшмат часу, як дрэўцы набяруць сілу, зашапацяць лістотай, будуць радаваць жыхароў мікрараёна непаўторным водарам і стануць напамінам пра добрыя сумесныя справы.

— Закладка ліпавай алеі — частка агульнарэспубліканскага праекта «Парк сямейных дрэў», — расказала першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч, — які два гады таму ініцыявала мола­дзевая арганізацыя. Маладыя пары імкнуцца не толькі пасадзіць дрэўца з прыемнай нагоды, але і паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні свайго населенага пункта. Упэўнена, што і ў нашым раёне праект атрымае трывалую прапіску.

Фота РК БРСМ.


Следующая новость
Сферу общепита для открытия своего бизнеса выбрал молодой предприниматель из Сенно Вадим Супрун