Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

У Віцебску, Глыбокім і Браславе з’явіліся новыя каталіцкія цэнтры для дзяцей

Гэтай восенню дзякуючы праекту “Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей Беларусі” на Віцебшчыне з’явіліся тры новыя цэнтры для дзяцей. Іх адкрылі ў Віцебску, Глыбокім і Браславе пры фінансавай падтрымцы польскай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” і праграмы “Польская дапамога” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

У выдзеленых для гэтага памяшканнях зроблены рамонт, закуплена неабходнае абсталяванне, тэхніка, мэбля, посуд, канцтавары, матэрыялы для заняткаў. Дар’я Галубкова, якая займаеццца такімі праектамі ў Віцебскай дыяцэзіі, тлумачыць, што цэнтры прызначаны не толькі для заняткаў па рэлігіі. Тут чакаюць дзяцей і моладзь на розныя мерапрыемствы. У Браславе праходзяць заняткі па спевах, адбылася сустрэча з інвалідамі з пачастункамі і забаўляльнай праграмай. У Віцебску асвойваюць інклюзіўныя танцы. Школьнікі карыстаюцца памяшканнем для падрыхтоўкі ўрокаў, бавяць вольны час.

Дырэктар “Карытаса” Віцебскай дыяцэзіі Андрэй Аніскевіч дадае, што цэнтры ствараліся менавіта для таго, каб дзеці маглі прыходзіць у іх пасля школы, пабыць разам, каб адчувалі сябе як дома. Для гэтага ў святліцах нават абсталяваны кухні з неабходным наборам бытавой тэхнікі, набыта шмат развіваючых гульняў і матэрыялаў для творчага развіцця.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Следующая новость
Житель Оршанского района получил ожоги, пытаясь потушить пожар в собственном доме