Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

«Велікодны Калабок»: лялечны спектакль прэзентуюць юныя акцёры з Полаччыны да Вялікадня

«Велікодны Калабок»,так называецца пастаноўка, якую падрыхтавалі да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення юныя жыхары Полаччыны.

На працягу некалькіх год на базе Багатырскай бібліятэкі – філіяла № 48 Полацкай РЦБС рэалізуецца пазнавальна-забаўляльны праект «У свет дзіцячай кнігі праз тэатр лялек». У рэпертуары маленькіх акцёраў з дзясятак вясёлых і пры гэтым павучальных спектакляў. А чарговы прымеркаваны да Вялікадня.

– У нас самыя звычайныя гісторыі становяцца сапраўдным чараўніцтвам. Наша новая пастаноўка «Велікодны Калабок» – гэта не проста знаёмства з румяным гарэзам і яго прыгодамі ў лесе, а добрая гісторыя пра тое, як важна падзяліцца радасцю, дараваць крыўды і знайсці дарогу да храма, – расказала кіраўнік праекта, бібліятэкар Ірына Гарбачэўская.

Удзельнікі пастаноўкі ўжо гатовыя да прэм’еры чарговага спектакля, якая адбудзецца ў гэтыя святочныя дні. А вось падрыхтоўка да выступлення пачалася яшчэ перад вясновымі канікуламі ў школе, калі юныя акцёры размеркавалі ролі і пачалі вучыць тэкст.

– Звычайна праца над новай пастаноўкай займае ад двух да трох тыдняў. Спачатку чытаем за сталом, вучым словы на памяць, і толькі потым дзеці адпраўляюцца за шырму ўжо са сваімі лялькамі. Рэпетыцыі ў нас два разы на тыдзень. Прыемна бачыць, як дзеці ўжываюцца ў ролі, стараюцца падабраць лялькам прыдатныя галасы, – усміхаецца Ірына Гарбачэўская.

Дарэчы, у «Велікодным Калабку» ў кожнага з маленькіх акцёраў па некалькі роляў, і яны з лёгкасцю ператвараюцца з воўка ў мядзведзя ці з зайца ў лісу.

Што да лялек і дэкарацый, то ўдзельнікі праекта шыюць і майструюць іх самі. Так, да новага спектакля зрабілі Калабка і кошык з велікоднымі яйкамі, прывялі ў парадак і іншых лялечных герояў.

– Седзячы за шырмай, мне падабаецца чуць, як рэагуюць на выступленне гледачы. Мы стараемся не толькі падарыць ім добры настрой ці павесяліць, але і навучыць нечаму. Так, у велікоднай пастаноўцы тлумачым сэнс свята і гаворым пра тое, як важна прыйсці ў гэты светлы дзень у царкву, – падзялілася Сафія Васільева, якая іграе лісу.

Кожны лялечны спектакль дорыць незабыўныя эмоцыі як маленькім гледачам, так і самім акцёрам, якія з задавальненнем дзеляцца сваёй творчасцю.

Фота Валянціны ЛІПКО. 


Следующая новость
Игорь Сергеенко поздравляет православных христиан со Светлым Христовым Воскресением!