Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Віцебскае Задзвінне: сёння і 50 гадоў таму

Для пастаяннай рубрыкі «Рэтраспектыва» наша калега, былы адказны сакратар абласной газеты «Народнае слова» Лідзія Піменава, прапанавала кампазіцыю з шасці фотаздымкаў, зробленых жыхаром Віцебска Леанідам Хліманавым не раней за 1965 год. Яе ўнікальнасць і каштоўнасць у тым, што мы можам пабачыць адзіную панараму тагачаснага Задзвіння ад Кіраўскага моста да піўзавода з вышыні Успенскай горкі.

vitebsk

Адразу кідаюцца ў вочы не зарослыя дрэвамі і кустоўем берагі Дзвіны. Гэта вынік гаспадарчай дзейнасці, што вялася на працягу ўсяго часу, пакуль рака заставалася галоўнай транспартнай артэрыяй і карміліцай. Яшчэ ў 1980-я гады тут часам можна было бачыць прышвартаваныя да берагоў плыты, дастаўленыя з вярхоўяў ракі. Яны чакалі сваёй чаргі на перапрацоўку на цяперашнім «Віцебскдрэве». А раней плыты спецыяльна складзіравалі ў цэнтры горада, каб прадаць на дровы і іншыя патрэбы жыхарам і прадпрыемствам.

 Напрыклад, у кнізе Мікалая Нікіфароўскага «Странички из недавней старины города Витебска» адзначаецца, што ў ХІХ ст. з пачаткам навігацыі падобныя «біржы» былі ў вусці Слізкага ручая (канец сучаснай вул. Чэхава), Віцьбы, Ручая (паміж вул. Калініна і Дабравешчанскай царквой). Да з’яўлення параходаў і чыгункі нямала пратапталі сцяжынак уздоўж берагоў бурлакі, якія цягнулі з Рыгі супраць плыні лайбы з селядцом, гарбатай, кавай, лімонамі, апельсінамі і іншымі дарамі далёкіх краёў.

Цёзкі Дзвіны

Сучасная вуліца Кірава паўстала ў 1947 – 1958 гадах і зараз уключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Будынкі выкананы ў стылі сталінскага ампіру, які быў характэрны для таго часу. Вуліца мае шырыню 66 м – амаль у шэсць разоў больш, чым яе даваенная папярэдніца.

Летам 1959-га было завершана ўзвядзенне корпуса (1) гасцініцы «Дзвіна», што быў далучаны да асноўнага будынка (2), які стаіць на рагу вуліц Кірава і Ільінскага. Пры атэлі функцыянуе аднайменны рэстаран, дзе ў свой час для гасцей граў папулярны ў горадзе вакальна-інструментальны ансамбль «Дзвіна» пад кіраўніцтвам Яўгена Лур’е. У 1988 годзе калектыў удзельнічаў у І фестывалі польскай песні ў Віцебску (папярэдніку «Славянскага базару») і атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. Цяпер гасцініца належыць медыцынскаму ўніверсітэту і разлічана на бюджэтны варыянт адпачынку. Але вокны атэля глядзяць у самае сэрца горада, што дорага каштуе.

У пачатку 1970-х на ўзбярэжжы па вул. Ільінскага пачалося ўзвядзенне комплексу жылых дамоў (3, 4, 5, 6). Амаль усе старыя будынкі, у якіх размяшчаліся розныя канторы і жылыя баракі, пайшлі пад знос. Дамы закрылі сабой і СШ №21 (7). Ацалеў толькі былы РДК Віцебскага раёна (8) і суседні з ім невялікі будынак, дзе на першым паверсе размешчана кулінарыя, а на другім – кватэры. Да 1958 года ў РДК знаходзіўся Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, а яшчэ раней – клуб металістаў.

Білет да Цёплага лесу

Як ужо адзначалася вышэй, калісьці Дзвіна была галоўнай транспартнай артэрыяй. Прычым як летам, так і зімой. Мікалай Нікіфароўскі згадвае, што па лёдзе ў Віцебск з вёсак везлі дровы, сена, будаўнічы матэрыял. Вольныя ад летняй працы сяляне прыходзілі на заработкі трапаць лён і пяньку.

Рэгулярнае параходнае судаходства ў Віцебску пачалося напрыканцы ХІХ ст., калі ад прыстані (9) адправіўся першы рэйс на Веліж (зараз Смаленская вобласць). Потым параходы пачалі хадзіць да Дзвінска (цяпер латвійскі Даўгаўпілс), які таксама ўваходзіў у склад Віцебскай губерні. З развіццём судаходства вакол прыстані сталі будавацца гасцініцы і гандлёвыя лаўкі. Магчыма, усе будынкі, што былі знесены ў 1970-х, калісьці былі ўзведзены для абслугоўвання пасажыраў.

Пра адзін з параходаў, якому не шанцавала з назвамі, захавалася цікавая гісторыя. Да рэвалюцыі паміж Віцебскам і Веліжам курсіраваў «Дзвінск», ім валодаў жыхар Дзвінска. Пасля таго як горад адышоў да Латвіі, судна засталося ў бальшавікоў і было названа ў гонар свайго старога капітана – «Іосіф Бараноўскі». Пазней, калі таго арыштавалі за невыкананне плана перавозкі пасажыраў, параход сталі называць «Сцяклоў» – па прозвішчы рэвалюцыянера.

Калі Сцяклова рэпрэсіравалі, судна атрымала імя Яжова, бо наркам НКУС у якасці салдата мясцовага гарнізона спрычыніўся да рэвалюцыйных падзей у Віцебску. Пасля расстрэлу Мікалая Яжова параход назвалі больш абагулена – «Бальшавік». Кажуць, што пад такой назвай ён служыў да 1950-х.

У 1965-м парк суднаў папоўніў прагулачны цеплаход «Мінай Шмыроў» (10). Легендарны партызанскі камандзір памёр годам раней, таму было вырашана такім чынам увекавечыць імя героя.

Да станцыі Цёплы лес каля Лужасна хадзіла кіраваная кацерам пасажырская баржа (11). У гэтым месцы размяшчаліся чатыры піянерскія лагеры, таму бацькам было зручна наведваць дзяцей. Жадаючыя адпачыць на прыродзе ехалі да парку Савецкай Арміі ў Мазурыне, білет туды каштаваў 5 капеек. Пазней з’явіліся «Зарніцы» – рачныя аўтобусы на паветранай падушцы. Яны маглі перавозіць 45 чалавек на максімальнай хуткасці 33 км/г. Для аматараў самастойных водных прагулак дзейнічала лодачная станцыя (13). На маламерных судах можна было пакатацца ў бліжэйшай акваторыі.

Прыстань «Віцебск» праслужыла амаль сто гадоў, яе гісторыя завершылася ў 1980-х, калі рачны транспарт не вытрымаў канкурэнцыі з аўтамабільным і чыгуначным.

Піва ды махорка

Прадукцыя двух віцебскіх прадпрыемстваў згадваецца ў творах Уладзіміра Маякоўскага і Аркадзя Куляшова.

Першым адзначыўся піўзавод (12), пабудаваны ў 1875 годзе па нямецкай тэхналогіі купцом Левінсонам і названы «Баварыя». У 1913-м гаспадар з кампаньёнамі стварыў акцыянернае таварыства «Левенбрэй», узяўшы назву ў вядомага на той час вытворцы піва з Мюнхена. У 1920-м новыя ўлады нацыяналізавалі прадпрыемства і перайменавалі ў гонар памерлага дзеяча германскага і міжнароднага рабочага руху Аўгуста Бебеля.

У сакавіку 1927-га Віцебск наведаў знакаміты пралетарскі паэт Уладзімір Маякоўскі. У Белдзяржтэатры ён прачытаў лекцыю «Лицо левой литературы», сустрэўся з калектывам газеты «Заря Запада» (пазней «Віцебскі рабочы») і маладымі творцамі, наведаў майстэрню Юдаля Пэна. Падчас прагулкі па горадзе на вул. Гогалеўскай (зараз частка вул. Леніна ад пл. Свабоды да пл. Перамогі) заўважыў шыльду «Ракі і піва завода імя Бебеля». Надпіс настолькі ўразіў паэта, што нібыта ў той жа вечар ён напісаў сатырычны верш «Піва і сацыялізм», які першапачаткова меў назву «Віцебскія думкі».

...«Раки
и пиво
завода имени Бебеля».
Хорошая шутка...
...и уже
не говорят...

«на-зю-зю-кался»,
а говорят –
«на-бе-бе-лился»...

У вершы паэт з іроніяй прапануе назваць гарэлку імем Энгельса, а бліны – у гонар Ласаля, маўляў, Маркс быў бы задаволены. (Фердынанд Ласаль – нямецкі філосаф, эканаміст і палітычны дзеяч, паплечнік Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса).

З 2004 года выпускам піва займаецца беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Дзвінскі бровар».

Віцебская махорачная фабрыка існавала на вуліцы Пакроўскай з 1883 па 1974 год. Дагэтуль яе прадукцыя захоўваецца ў памяці старэйшага пакалення. Прычым не толькі курцоў, але і гаспадынь, якія з дапамогай махоркі змагаліся з моллю. Трубы прадпрыемства (14) мы бачым на панараме 1965-га.

Да вайны фабрыка на працягу васьмі гадоў трымала пераходны Чырвоны Сцяг як лідар махорачнай вытворчасці. З пачаткам нашэсця фашыстаў прадпрыемства эвакуіравалі ў Саратаўскую вобласць, дзе працягваўся выпуск профільнай прадукцыі. Віцебскую махорку салдаты курылі на ўсіх франтах. А ў 1942 годзе беларускі паэт Аркадзь Куляшоў напісаў аднайменны верш, які пачынаецца з такіх радкоў:

Здан горад Віцебск. З весткай горкай
Ішлі мы ўздоўж яго Дзвіны.
Здан Віцебск.
Мы яго махорку
Яшчэ курылі да вайны.

Пасля закрыцця махорачнай фабрыкі на яе базе створаны картанажна-паліграфічны камбінат, які выпускае ўпаковачныя вырабы.

І нават тэатральныя біноклі

Калі махорачная фабрыка вярнулася з эвакуацыі, то акулярную пакінулі ў Пермскім краі. Цяпер гэта Суксунскі оптыка-механічны завод, які нядаўна адзначыў 75-гадовы юбілей. У роліку, размешчаным на афіцыйным сайце, генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Трацьякоў адзначае, што ў 1941 годзе пачыналі з вытворчасці акуляраў для лётчыкаў і танкістаў. Зараз жа выпускаецца больш за 400 відаў сродкаў індывідуальнай абароны для ўсіх галін вытворчасці.

Акулярная фабрыка была заснавана ў 1892 годзе. Пасля нацыяналізацыі ў 1918-м атрымала назву «Віцебская дзяржаўная акулярная фабрыка імя Розы Люксембург». Выпускала акуляры, фізічныя, аптычныя і хірургічныя інструменты, павелічальнае шкло. Была ў СССР манапалістам па вытворчасці ахоўных акуляраў і масак для рабочых цяжкай, горнай і хімічнай прамысловасці. У 1936-м наладзілі выпуск тэатральных бінокляў. Напярэдадні вайны асноўная наменклатура вытворчасці – акуляры для лётчыкаў і танкістаў.

У 1948-м у адноўленых карпусах акулярнай фабрыкі размясціўся Віцебскі завод электравымяральных прыбораў (15). Як расказала Лідзія Піменава, у 1966 – 1968 гадах пасля школы і да паступлення на журфак БДУ менавіта тут ёй давялося папрацаваць у зборачным цэху. Наша калега прыйшла сюды па рэкамендацыі бацькі Савелія Васілье-віча, капітана Ваенна-паветраных сіл, які пасля хрушчоўскага скарачэння арміі ўладкаваўся на ВЗЭП. Завод займаўся выпускам радыёдэталяў і электрапрыбораў для авіяцыі. Тагачасным дырэктарам быў Барыс Фёдаравіч Фенялонаў.

Зараз ВЗЭП уваходзіць у холдынг «Аўтакампаненты».

Сяргей Кавалеўскі. Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА. 


Следующая новость
Известный спортсмен Александр Тихонов в Новополоцке: “Без характера в биатлоне делать нечего”


Настройка cookie

О политике обработки файлов cookie

ПОЛОЖЕНИЕ «О политике обработки файлов cookie

1. Редакция «Витебские вести»» уделяет особое внимание защите персональных данных при их обработке и ответственно подходит к соблюдению прав субъектов персональных данных.

2. Утверждение положения о политике обработки файлов cookie (далее – «Политика») является одной из принимаемых Обществом мер по защите персональных данных, предусмотренных статьей 17 Закона Республики Беларусь от 7 мая 2021 г. № 99-З «О защите персональных данных» (далее – «Закон»).

3. Политика разъясняет субъектам персональных данных, которые осуществляют использование веб-сайта с доменным именем «vitvesti.by», для каких целей и каким образом Общество обрабатывает файлы cookie, а также каким образом пользователи могут контролировать процесс такой обработки.

4. Файлы cookie являются текстовыми файлами, сохраненными в браузере компьютера (мобильного устройства) пользователя сайта Общества, указанных в пункте 3 Политики, при их посещении для отражения действий, совершенных пользователем. Эти файлы позволяют не вводить заново или выбирать те же параметры при повторном посещении того или иного сайта, например, выбор языковой версии.

5. Целями обработки файлов cookie являются:

5.1. Обеспечение удобства пользователей сайтов;

5.2. Повышение качества функционирования сайтов, в том числе корректность их работы;

5.3. Сбор аналитической информации в обобщенном виде для оценки и дальнейшего улучшения работы сайтов;

5.4. Создание и предоставление персонализированной рекламы пользователю.

6. Редакция «Витебские вести» не использует файлы cookie для идентификации субъектов персональных данных.

7. На сайтах используются как файлы cookie первой стороны (устанавливаемые сайтами, которые посещает пользователь), так и сторонние файлы cookie (задаются сервером, расположенным вне домена наших сайтов).

8. Общество обрабатывает обезличенные данные пользователей сайта (включая файлы «cookie»), собираемые с помощью сервисов Интернет-статистики, которые служат для сбора информации о действиях пользователей на сайте, улучшения качества сайта и его содержания. Общество обрабатывает обезличенные данные о пользователе в случае, если это разрешено в настройках браузера пользователя (включено сохранение файлов cookie и использование технологии JavaScript).

9. На сайтах обрабатываются следующие типы файлов cookie:

9.1. Технические (обязательные) файлы cookie, например, применяемые при регистрации либо входе в систему, или для оставления отзыва либо комментария. Данные файлы cookie используются в целях обеспечения корректной работы сайтов и полноценного использования его функционала пользователем, не могут быть отключены в системах. Вместе с тем, пользователь может настроить браузер, чтобы он блокировал такие файлы сookie или уведомлял пользователя об их использовании — но в таком случае некоторые разделы сайта могут не работать).

9.2. Функциональные файлы cookie, например, определяющие имя пользователя. Данные файлы cookie используются для обеспечения работы некоторых дополнительных функций сайтов, например, для хранения предпочтений пользователя, в том числе имени пользователя или выбора языка, и для предотвращения повторных прохождений опросов пользователями. Подобные функции улучшают условия работы пользователей с сайтом.

9.3. Файлы cookie предпочтений, например, для настройки контента. Данные файлы cookie собирают информацию о выборе пользователя на сайте и его предпочтениях и позволяют Обществу «запомнить» информацию о выбранном пользователем городе и других местных настройках для того, чтобы соответствующим образом настраивать сайт.

9.4. Аналитические файлы cookie, например Яндекс.Метрика, Google Analytics. Данные файлы cookie собирают информацию о том, как пользователь использовал сайты, и позволяют Обществу вносить в них улучшения.

Аналитические файлы cookie показывают, какие страницы сайта посещаются чаще всего, помогают выявлять трудности, возникающие при использовании сайта, а также позволяют оценить эффективность рекламы. Благодаря этому у есть возможность составить представление о тенденциях использования сайта в целом. Общество использует информацию для анализа трафика на сайтах.

9.5. Файлы cookie, применяемые для определения целевой аудитории и в рекламных целях, например Яндекс.Метрика, Google Analytics.

10. Общество может использовать файлы cookie для рекламирования услуг пользователям сайта «vitvesti.by» на сторонних веб-сайтах. Например, если пользователь посетит указанный сайт, то в дальнейшем может встретить рекламу на некоторых сторонних веб-сайтах.

11. Иногда Общество использует сторонние файлы cookie для отслеживания эффективности своих рекламных объявлений. Такие файлы cookie, например, запоминают, с помощью каких браузеров пользователи посещают сайты Общества. С помощью данной процедуры Общество также регулирует и оценивает эффективность рекламной деятельности.

12. Сроки хранения обрабатываемых на сайтах файлов cookie:

Технические/Функциональные, хранятся не более года;

Необходимые для функционирования веб-аналитических платформ «Google Analytics», «Яндекс.Метрика» (статистические), установлены на сервере и не передаются третьим лицам, часть из которых хранятся во время пользования сайтом;

Остальные - не более года.

13. Пользователи могут принять или отклонить все обрабатываемые на сайте файлы cookie. При этом корректная работа сайта возможна только в случае использования необходимых файлов cookie. В случае их отключения может потребоваться совершать повторный выбор предпочтений куки, языковой версии сайта, а также могут некорректно отображаться некоторые версии страниц.

Отключение аналитических файлов cookie не позволяет определять предпочтения пользователей сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы сайта исходя из предпочтений пользователей.

14. Помимо настроек файлов cookie на сайте субъекты персональных данных могут принять или отклонить сбор всех или некоторых файлов cookie в настройках своего браузера.

При этом, некоторые браузеры позволяют посещать интернет-сайты в режиме «Инкогнито», чтобы ограничить хранимый на компьютере объем информации и автоматически удалять сессионные файлы cookie. Кроме того, субъект персональных данных может удалить ранее сохраненные файлов cookie выбрав соответствующую опцию в истории браузера.

Подробнее о параметрах управления можно ознакомиться, перейдя по внешним ссылкам, ведущим на соответствующие страницы сайтов основных браузеров:

Firefox

Chrome

Safari

Opera

Microsoft Edge

Internet Explorer

Настройка cookie

Мы обрабатываем куки в соответствии с нижеуказанными целями и не используем их для идентификации субъектов персональных данных. Мы поручаем обрабатывать куки для исполнения указанных целей компаниям (уполномоченным лицам).

Отключение аналитических cookie-файлов не позволит определять предпочтения пользователей Сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы Сайта исходя из предпочтений пользователей

Аналитические куки позволяют определять предпочтения пользователей сайта.
Компании, которым мы поручаем обработку статистических cookies:

  • Яндекс Метрика – сервис веб-аналитики, предоставляемый ООО «Яндекс». Адрес: г. Москва, ул. Льва Толстого, д. 16, 119021. Политика конфиденциальности Яндекс.
  • Google Analytics – сервис веб-аналитики, предоставляемый компанией Google, Inc. Адрес: Google, Google Data Protection Office, 1600 Amphitheatre Pkwy, Mountain View, CA 94043, USA. Политика конфиденциальности Google.
Отключение рекламных cookie-файлы не позволит принимать меры по совершенствованию работы Сайта, исходя из предпочтений пользователя, а также осуществлять подбор рекламы, иных рекламных материалов по наиболее актуальному, подходящему назначению для каждого конкретного пользователя.

Компании, которым мы поручаем обработку данных для данной цели:

  • Яндекса рекламная сеть (Yandex Mobile Ads, ADFOX) - сервис показа контекстной рекламы. Адрес: Yandex Europe AG, Werftestrasse 4, CH-6005 Luzern, Switzerland.
  • Google Ads - сервис показа контекстной рекламы, предоставляемый компанией Google Ireland Ltd, Gordon House Barrow Street Dublin 4, D04E5W5 Ireland.
Сохранить мои изменения
Сохранить по умолчанию