Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Жыхароў старых раёнаў Віцебска запрашаюць абмеракаваць правядзенне "Дня вуліцы"

У Віцебску стартаваў адкрыты конкурс прапаноў на правядзенне "Дня вуліцы". Да абмеркавання запрашаюцца жыхары старых раёнаў горада да 1991 года забудовы.

Заяўкі ад віцябчан прымаюцца да 15 верасня ўключна. Сярод прапанаваных падзей могуць быць лакальныя святы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, мастацкія ініцыятывы і інш.

Каб унесці сваю прапанову на правядзенне "Дня вуліцы" неабходна запоўніць анкету. Усе ідэі будуць ацэненыя журы з ліку прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, органаў мясцовай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Для рэалізацыі будуць адабраны чатыры лепшыя.

У рамках конкурсу адбудзецца прэзентацыя даследавання, прысвечанага гарадскім лакальным святам. Сустрэча з аўтарамі даследавання і арганізатарам конкурсу запланавана на 8 верасня на 17:00 у зале арт-прасторы на вул. Талстога, 7 (Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва). Уваход вольны.

Фота Дзмiтрыя ОСIПАВА


Следующая новость
Соревнования по скоростному маневрированию на автомобилях пройдут в Витебске