Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Зінта Валюшкіна: Упэўнена, што партыя «Белая Русь» стане фундаментам для рашэння важных дзяржаўных пытанняў

Дэлегат на ўстаноўчы з’езд па стварэнні партыі з рабочай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь», намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Жвіранка» Зінта ВАЛЮШКІНА:

— Упэўнена, што новая партыя стане фундаментам для рашэння важных дзяржаўных пытанняў. У склад партыі ўвойдуць людзі, якія будуць адкрыта выказваць сваю думку ў абарону нашай дзяржавы.

На погляд удзельнікаў пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» нашага сельгаспрадпрыемства, якую я ўзначальваю, стварэнне такой партыі вельмі своечасова. Мы бачым, якія выклікі і пагрозы ў апошнія гады нашай краіне прыходзіцца пераадольваць. Тое, што ў партыю будуць уваходзіць розныя людзі, вопытныя, цікавыя, — вельмі важна, паколькі яны з’яўляюцца лідарамі меркаванняў у сваіх арганізацыях, прадпрыемствах, грамадскіх аб’яднаннях.

Хочацца верыць, што пачатая справа будзе паспяховай. Мае вялікае значэнне, што партыя нараджаецца менавіта ў Год міру і стварэння. Гэта яшчэ раз падкрэслівае яе каштоўнасць.

"Кліч Радзімы".


Следующая новость
Минэкономики: уровень безработицы в Беларуси устойчиво снижается